Абмеркаваньне:Зялёная Рошча

Відаць лепей выкарыстоўваць Гай, калі той зьяўляецца першаснай беларускай назвай (Валянціна Лемцюгова. Як нам вярнуць беларускія назвы // Наша ніва : газэта. — 4 верасьня 2013. — № 33 (822). — С. 11. — ISSN 1819-1614.): «Назва Гай перакладаецца як Роща. ... тут хаваецца сур’ёзная праблема. Слова гай у беларускай мове абазначае не адно, а некалькі паняцьцяў. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” гай – гэта невялікі лес, звычайна лісьцёвы; дуброва. У беларускіх дыялектах гай – гэта: 1. лясок сярод поля; 2. малады хваёвы лес; 3. невялікі прыгожы зьмешаны лясок ці частка лесу. Якое з гэтых паняцьцяў легла ў аснову назвы, высьветліць практычна немагчыма. Тады чаму Гай – гэта менавіта Роща, а не Барок, Хвойнік, Дуброва, проста Лясок? Больш за тое, у расейскай мове ёсьць слова гай. То ці варта наогул рабіць пераклад? Ці ёсьць выйсьце з гэтай тупіковай сытуацыі? Ёсьць. Трэба ачысьціць нацыянальную тапанімію ад наноснага сурагату, вярнуць нашыя спрадвечныя назвы, а тыя, якія сапраўды нясуць у сабе нейкі нэгатыў, перайменаваць у духу народных традыцый». Таксама дарэчы будзе шырэй адлюстраваць у вікі і наступны артыкул Лемцюговай (Валянціна Лемцюгова. Адкрыты ліст намесьніку старшыні Менгарвыканкама І. Карпенку // Наша слова : газэта. — 11 сакавіка 2013. — № 11 (1110). — С. 2. — ISSN 2073-7033.): «зацята змагалася супраць адраджэньня беларускай тапаніміі сямейная пара Лопухаў (Р. М. Лопух — супрацоўніца Картфонда і П. С. Лопух — выкладчык геаграфічнага факультэта БДУ). Пратаколы пасяджэньняў Тапанімічнай камісіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь сьведчаць, з якой напорыстасьцю Р. М. Лопух дамагалася замены беларускамоўнай формы тапонімаў на рускамоўную. Прыняцьце ў якасьці асноўнай (загалоўнай) рускамоўнай формы тапонімаў звычайна матывавалася тым, што «ў нас дзьве дзяржаўныя мовы». ... нацыянальная мова ў нас адна — беларуская і вяршэнства належыць ёй. Пасьля «рэцэнзаваньня» Р. М. Лопух макета першага тома шасьцітомнага нарматыўнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» ад яго ранейшых структуры і зьместу засталіся толькі шматкі: яна зноў вярнула пераклады тапонімаў (Красный Пахарь — Чырвоны Араты, Луч — Прамень) ... Перакладаць назвы населеных пунктаў тое самае, што рабіць пераклад прозьвішчаў (Трусаў — Кроликов, Бурак — Свекла, Кавалёў — Кузнецов). А колькі часу было змарнавана, каб даказаць такія элементарныя рэчы».--Удзельнік:W 17:07, 22 сьнежня 2017 (UTC+3)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Зялёная Рошча»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Зялёная Рошча».