Абмеркаваньне:Дрыгавіцкая зямля

Хацелася б удакладніць некалькі момантаў (датычна гэтай праўкі таксама [1])

  • 1. Наколькі рэальнай была ўкраінская ўлада ў Мазыры і адпаведна існаваньне гэтай адм.-тэр. адзінкі? — т.б. я прыкладам ня стаў дадаваць зьвесткі пра ўваходжаньне Мазыра ў склад БНР, хаця ён паводле гэтай мапы зьяўляўся цэнтрам тамтэйшага павету, бо на жаль ня маю зьвестак адносна ўсталяваньня ў месьце беларускай улады.
  • 2. У адпаведнасьці з папярэднім пунктам не зусім зразумеў фразу «на поўначы мела выхад да дзяржаўнай мяжы з Беларускай Народнай Рэспублікай».

--Казімер Ляхновіч 12:33, 18 лістапада 2009 (UTC)

Заўтра наведаю бібліятэку, паспрабую гэта ўсё ўдакладніць, як і рускую/старабеларуска-стараўкраінскую мову... З БНР праблема яшчэ і ў тым, што яна была абвешчана толькі 25 сакавіка... --Vasyl` Babych 21:12, 18 лістапада 2009 (UTC)
Знайшоў крыніцу [2]. Магчыма, на яе падставе атрымаецца скарэктаваць спрэчныя моманты? --Казімер Ляхновіч 00:59, 6 сьнежня 2009 (UTC)
Перапрошваю за доўгую маўчанку. У бібліятэцы я быў, і маю зьвесткі, што Мазыр уваходзіў ў склад УНР (ад лютага-сакавіка 1918) і Ўкраінскай Дзяржавы (да канца 1918). А вось із адміністрацыйным падзелам усё нашмат складней, яшчэ буду шукаць крыніцы. --Vasyl` Babych 20:39, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Нічога страшнага. У прынцыпе, у прыведзенай вышэй крыніцы факт уваходжаньня не адмаўляецца, іншая справа што БНР, здаецца, не вызнала тыя межы і вяла з УНР перамовы, якія па сутнасьці нічым скончыліся. --Казімер Ляхновіч 20:59, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Дрыгавіцкая зямля».