Абмеркаваньне:Вольны каралеўскі горад

Апошні каментар: 13 гадоў таму, ад удзельніка Jauhienij

Лексема «места» не зьяўляецца агульнаўжывальнай, таму варта перанесьці ў Вольны каралеўскі горад і іншыя аналагічныя артыкулы, створаныя Удзельнік:Renessaince з пакіданьнем перанакіраваньня. Гугл на запыт «места» дае «недзе 386 000», горад — «недзе 1 810 000» (горад пераважае выразна). Тым больш, дадзеная форма ўжываньня супярэчыць уласнабеларускаму напісаньню назоваў паселішчаў з лексемай «места» «места Менскае, места Полацкае» (БКП 10:33:заўв. 35). Слоўнік Булыкі падае «места» з моўным скарачэньнем уст., што падкрэсьлвае меншую распасюджанасьць на асяродзьдзе сучаснай літаратурнай мовы. Увогуле, сытуацыя тая ж, што і са словам «рок», выкарыстаньне якога дазваляецца ў межах аднаго артыкулу, але якое не падпадае пад напісаньне прэамбулаў і назваў артыкулаў паводле галасаньня. Таксама цікава пачуць меркаваньні іншых удзельнікаў. --Jauhienij 18:38, 2 лютага 2011 (EET)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Вольны каралеўскі горад».