Абмеркаваньне:Вайнаская дэмакратычная партыя
Значнасьць
рэдагавацьЯ ж не вінаваты, што пра гэтую грамаду ніхто нічога ня піша!!! Яна ж існавала!!! І калі хтосьці хоча даведацца пра яе, то што? Нічога ня знойдзе? Сьмешна, але калі беларусы наперадзе ўсіх, то што гэта трэба скасаваць? Можна пісаць толькі тое, што ёсьць на іншых мовах?
- Тое, што партыя існавала, сумненьняў ні ў кога не выклікае. Аднак у энцыкляпэдыі ня пішуць пра ўсе аб’екты, што калісь існавалі/існуюць. Самы просты прыклад: я існую, але ж… Таму мы абмяркоўваем тут менавіта значнасьць гэтай партыі. Мяркуйце самі: яна праіснавала прыкладна год, магчыма, мела нейкую праграму, але больш нічым асаблівым не адзначылася (маё меркаваньне), перш чым ператварылася ў Кангрэс чачэнскага народу. Магчыма, у артыкуле пра кангрэс пэўная частка зьвестак пра гэтую арганізацыю будзе да месца? -- Renessaince 16:49, 2 верасьня 2014 (FET)