Ўо́лтэр Мэй (Walter May; 1912, Брайтан[1], Ангельшчына[2] — 2006, Масква, Расея[3]) — ангельскі паэт, перакладчык на ангельскую мову паэзіі і эпасу народаў СССР.

Ўолтэр Мэй
Walter May
Walter May.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Walter May
Нарадзіўся 1912(1912)
Брайтан, Вялікабрытанія
Памёр 2006(2006)
Масква, Расея
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт і перакладчык
Гады творчасьці 1950-я — 2000-я
Кірунак пераклады
Жанр верш
Мова ангельская

ЖыцьцяпісРэдагаваць

На працягу свайго жыцьця зьмяніў шмат прафэсіяў. На судабудаўнічым заводзе ў Шатляндыі працаваў дызайнэрам матораў мінаносцаў. Быў настаўнікам у школе. Добра майстраваў. Быў сябрам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі[3]. У канцы 1960-х гадоў пераехаў жыць у Савецкі Саюз, дзе пазнаёміўся са сваёй другой жонкай — паэтэсай Людмілай Серастанавай[4]. У Маскве працаваў рэдактарам-стылістам штотыднёвіка «Moscow News».[1]

Літаратурная творчасьцьРэдагаваць

Вершы пачаў друкаваць у 1950-я гады. Упершыню наведаў Беларусь у 1967 годзе.[5] Першыя пераклады зь беларускае мовы апублікаваў у 1968 годзе. Тады ж распачаў працу над перакладам на ангельскую мову анталёгіі сучаснае беларускае паэзіі «Цудоўны край Беларусі», у якую ўвайшлі творы 59 беларускіх паэтаў.[1]

Ўолтэр Мэй і Янка КупалаРэдагаваць

Неаднакротна быў у Менску і Вязынцы.[5]

«Над ціхай Вязынкай-ракой,
нібы дыханьне краю чуўшы зблізку,
я скалыхнуў удзячнаю рукой
далёкі пілігрым яго калыску».

Ўолтэр Мэй
(зь вершаванага запісу
ў кнізе наведвальнікаў
музэю Купалы ў Вязынцы
ў перакладзе Я. Семяжона)[6]

Пераклаў 90 вершаў Янкі Купалы, сярод якіх «Мужык», «А хто там ідзе?», «Я не для вас…», «Адцьвітаньне», «За ўсё…», «Беларускім партызанам», «Я мужык-беларус», «Явар і каліна», «Мая навука», «Хлопчык і лётчык».[5]

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагародыРэдагаваць

Выбраная бібліяграфіяРэдагаваць

  • Цудоўны край Беларусі. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі (1976, пераклад на ангельскую)
  • Я. Купала. Вершы (1982, пераклад на ангельскую)
  • Я. Купала. Песня сонцу (1982, пераклад на ангельскую)
  • Я. Колас. На прасторах жыцця (1982, пераклад на ангельскую)
  • Позняе жніво (1982, пераклад з ангельскай на беларускую Р. Барадуліна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, Г. Тумаса і інш.)[1]
  • Бесконечная нить (лирика) (1996)[7]
  • Кто были древние бритты? (2001, гістарычныя, геаграфічныя, этнаграфічныя і літаратурныя дасьледваньні)[8]
  • Л. Серостанова. Лирическая исповедь (2002, пераклад на ангельскую)
  • Нартский эпос (2011, пераклад з асэтынскае мовы)
  • Меридиан Любви (2013, паэтычная білінгва на расейскай і ангельскай мовах, разам з Л. Серастанавай)[9]

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в г Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 712.
  2. ^ Паводле іншых зьвестак (А. Андэр) — у Шатляндыі.
  3. ^ а б в А. Андэр (7 жніўня 2002) Расейскі англічанін «Щербинский Вестникъ» Праверана 8 сьнежня 2013 г.
  4. ^ Ларыса Кузьмінская (верасень 2013) Связующее слово Праверана 8 сьнежня 2013 г.
  5. ^ а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Мэй Уолтэр». — С. 412.
  6. ^ Яўген Салаўёў (16 траўня 2012) Арарат Яся Луцэвіча Народная Воля Праверана 8 сьнежня 2013 г.
  7. ^ Бесконечная нить (лирика) Any Book Праверана 8 сьнежня 2013 г.
  8. ^ Кто были древние бритты? : Ист., геогр., этногр. и лит. исслед. Any Book Праверана 8 сьнежня 2013 г.
  9. ^ З. Валіева (10 лютага 2011) «Нарцкі эпас» будуць чытаць на ангельскай мове Блог Зары Валіевай Праверана 8 сьнежня 2013 г.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.712.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Мэй Уолтэр» / Аўтар — Л. А. Казыра. — С.412.
  • Гарадзіцкі А. Вачыма сяброў. — Маладосць, 1974, № 4.
  • Семяжон Я. Беларуская паэзія ў англійскіх перакладах. — У кн.: Далягляды. — Мн., 1978.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць