The Athletic
The Athletic — спартовы вэб-сайт і аднайменны мабільны дастасунак, якія працуюць па падпісцы[2]. Інтэрнэт-выданьне прапануе асьвятленьне спартовых падзеяў з рынкаў ЗША, Канады й Вялікабрытаніі без рэклямы.[3][4]
The Athletic | |
Тып | спартыўная журналістыка(ru)[1] |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская, француская (толькі па Манрэалю) |
Уладальнік | The Athletic Media Company |
Аўтар | Алекс Матэр Адам Хансманн[1] |
Пачатак працы | студзень 2016 |
Рэгістрацыя | так |
Актуальны стан | працуе й разьвіваецца |
Рэйтынг Alexa | 6,128 (2020; у сьвеце) |
theathletic.com |
Асноўныя напрамкі асьвятленьня: футбол, баскетбол, бэйсбол, амэрыканскі футбол і хакей.[5]
The Athletic забясьпечвае падпісчыкаў захапляльнымі апавяданьнямі, аналітыкаю, эксклюзівамі й поўным доступам да глябальнага кантэнту. Інтэрактыўнае зьмесьціва ўключае ў сябе падкасты, відэаролікі, мерапрыемствы й жывыя сэсіі са сваімі аўтарамі з адказамі на пытаньні.[4][6][7]
Гісторыя рэдагаваць
The Athletic быў заснаваны Алексам Матэрам і Адамам Хансманам, былымі супрацоўнікамі фітнэс-кампаніі падпісачнага тыпу Strava, зь місіяю «больш разумнага асьвятленьня для адданых фанатаў».[8] Кампанія была створана як альтэрнатыва працуючым па мадэлям рэклямнага даходу СМІ, якія адчуваюць праблемы.[9] У сваім апэрыраваньні The Athletic разьлічвае на даход з падпісак, а не на рэкляму.[10] Матэр і Хансман лічылі, што фанаты спорту захочуць плаціць за добрыя рэпартажы й артыкулы, просты мабільны дастасунак без рэклямы.[11] У свой час шэраг газэтаў спрабавалі выкарыстоўваць мадэль платнага доступу да сваіх матэрыялаў, але агульнае ўяўленьне сытуацыі ў індустрыі зводзілася да таго, што доступ да інфармацыі, разьмешчанай у сетцы Інтэрнэт, павінен быць бясплатным.[12]
Як частка летніх 2016 году ўкладаньняў вэнчурнага фонду Y Combinator[13] сайт першапачаткова запусьціўся на рынку Чыкага ў студзені 2016 году,[14] у той час як Джон Грынбэрг прыняў на сябе абавязкі галоўнага рэдактара ў кампаніі Сахадзью Шарма, які ўзяў на сябе асьвятленьне Чыкага Кабс, і Скота Паўэрса, які сфакусаваўся на жыцьці Чыкага Блэкгокс. Грынбэрг і Паўэрс ужо мелі досьвед працы ў падразьдзяленьні ESPN Chicago, у той час як Шарма пакінуў штат сайту Baseball Prospectus дзеля The Athletic.
Пашырэньне рэдагаваць
У кастрычніку 2016 году The Athletic пашырыў сваё асьвятленьне за кошт рынку Таронта, прапанаваў асьвятленьне Таронта Мэйпл Ліфс, Таронта Рэптарз, Таронта Блю Джэйз. The Athletic наймае Джэймза Мірта ў якасьці галоўнага рэдактара таронтаўскага аддзяленьня.[15] Мірт, які пакінуў працу ў The Globe and Mail, мог пахваліцца дэкадай зь лішнім у спартовай журналістыцы.
Трэці фронт, Кліўлэнд, быў адкрыты ў сакавіку 2017 году на чале з Джэйсанам Лойдам на пазыцыі галоўнага рэдактара напрамку.[16]The Athletic працягнуў пашырацца, дадаў у рэзюмэ Дэтройт у чэрвені 2017 году.[17]
У жніўні 2017 году сайт стаў асьвятляць сан-францыскі рэгіён, наняў дасьведчаных аўтараў з Mercury News: Ціма Кавакамі ў якасьці галоўнага рэдактара й Маркуса Томпсана як калумніста.[19][20] The Athletic таксама пашырыў і нацыянальную прысутнасьць за кошт прыёму на працу шэрагу новых аўтараў, у тым ліку вэтэрана бэйсбольнай журналістыкі Кена Розэнталя, адразу пасьля таго як канал Fox Sports вызваліў увесь свой пішучы штат,[21][22] а таксама прыметных журналістаў у галіне студэнцкага спорту: баскетбольнага аглядальніка Сета Дэвіса й яго амэрыканскага футбольнага калегі Сьцюарта Мандэля.[23][24] Апошні ўзначаліў нацыянальнае падразьдзяленьне студэнцкага амэрыканскага футболу The All-American у канцы жніўня.
The Athletic пашыраецца на рынкі Філадэлфіі, Мінэсоты, Пітсбургу, Сэнт-Люісу й раней незасвоеныя рынкі Канады ў верасьні 2017 году, што даводзіць партфоліё да 15 канадзкіх і амэрыканскіх гарадоў з прафэсійнымі спартовымі камандамі. Узбуйненьне сеткі ў першую чаргу закранула асьвятленьне хакею, чаго прыхільнікам якога не хапала.[25]
У лютым 2018 году The Athletic анансаваў пашырэньне за кошт новых гарадоў: Нью-Ёрку, Даласу, Цынцынаці — і пачаў асьвятленьне г’юстанскага, лос-анджэлескага, сан-дыегскага і канзас-сіці бэйсболу.[26][27][28] Сайт таксама абвясьціў аб пашырэньні нацыянальнага асьвятленьня MLB з залучэньнем Джэйсана Старка, Джыма Боўдэна, Эна Сарыса й рэдактара Эмы Спан.[29]
Партал анансуе пачатак поўнага асьвятленьня рынкаў Дэнвэру й Бостана пачынаючы з красавіка 2018 году.[30] У Дэнвэры The Athletic наняў шэраг рэпарцёраў з The Denver Post.[31] Бостанскае ядро было створана прыпісанымі да каманд журналістамі, якія раней працавалі ў The Boston Globe, Boston Herald і на партале Springfield Republican MassLive.[32] У рамках кампаніі па пашырэньню асьвятленьня амэрыканскага студэнцкага футболу The Athletic прымае ў штат аўтараў, замацаваных за найбольш буйнымі каледжамі Алабамы, Джорджыі й Тэнэсі.[33]
У маі 2018 году сайт пашырае партфоліё за кошт асьвятленьня футболу ў ЗША й за мяжою.[34] У чэрвені 2018 году The Athletic прымнажае асьвятленьне рынку Лон-Анджэлеса,[35] плюс умацоўвае прысутнасьць у Бафала й Нью-Ёрку за кошт найму шэрагу рэпарцёраў, разьлічаных The Buffalo News у тым жа месяцы.[36]
«Мы асьвятляем спорт адметным спосабам, шукаючы ўнікальныя ракурсы й крэатыўныя ідэі, якія не зьяўляюцца транзакцыйнымі па сваёй прыродзе. Замест таго каб засяродзіцца на колькасьці, мы ў значнай ступені разьлічваем на якасьць пісьма й расказваньне гісторыяў. Мы не зацікаўлены ў адказе не пытаньні: хто, што, дзе, калі й чаму. Наша мэта – інфармаваць вас, але таксама забаўляць», – Пол Фіштэнбаўм.[37]
The Athletic працягнуў засваеньне новых рынкаў у ліпені 2018 году за кошт Атланты на чале з былым аўтарам AJC Дэвідам О’Браенам, Балтымару й Вісконсіну. У дадатак да гэтага сайт наняў 19 аўтараў для пашырэньня асьвятленьня найбольш значных камандаў студэнцкага амэрыканскага футболу каледжаў-членаў NCAA.[38]
У жніўні 2018 году The Athletic пачынае асьвятленьне фэнтэзі-спорту й працягвае пашыраць прысутнасьць у ЗША за кошт акругі Калюмбія, Караліны (Шарлот і навакольлі), Нэшвіла, Індыяны, Маямі й Новага Арлеану.[39] Акрамя таго, сайт паведамляе аб пашырэньні асьвятленьня NBA за кошт прыцягненьня рэпарцёра Шэмса Чараніі[40] й NFL за кошт Джэя Глэйзэра.[41]
З прыцягненьнем у штат аўтараў з Джэксанвілю, Г’юстану, Аклагомы, Арэгону й Лас-Вэгасу The Athletic завяршае фармаваньне ячэек на месцах кватараваньня ўсіх без выключэньня камандаў NHL і NFL да верасьня 2018 году. Мэмфіс становіцца 47-м мясцовым рынкам, які асьвятляецца The Athletic у кастрычніку 2018 году, што закальцоўвае ўтварэньне сеткі аўтараў для ўсіх камандаў NBA.
У лістападзе 2018 году The Athletic падпісвае траіх выканаўчых прадусараў, ляўрэатаў узнагародаў Emmy й Peabody Award: Армэна Кэтэяна, Алана Б. Голдбэрга й Віктара Франка, за плячыма якіх стаяў досьвед працы ў вядучых вяшчальніках і выданьнях, такіх як ABC, CBS, NBC й Sports Illustrated.[42]
У траўні 2019 году The Athletic анансуе пачатак асьвятленьня маторных відаў спорту, у тым ліку за кошт прыцягненьня журналіста-вэтэрана Джэфа Глука. У той час як NASCAR будзе дамінантай напрамку, The Athletic прапануе сёе-тое й іншым аматарам аўтаспорту, пачаў асьвятленьне буйных гонак, такіх як Indianapolis 500.[43]
У жніўні 2019 году The Athletic адкрывае вялікабрытанскі вэб-сайт, які прапануе асьвятленьне футболу зь мясцовых і міжнародных турніраў. Для гэтых мэтаў былі наняты «аўтары сусьветнага ўзроўню», у тым ліку Майкл Кокс, Рафаэль Хонігштайн, Олівэр Кэй, Давід Арнштэйн і Даніель Тэйлар.[4][6][44]
Фінансаваньне рэдагаваць
The Athletic сабраў у агульнай складанасьці $67.7 мільёна за пяць раўндаў эмісіі каштоўных папераў.[45] Самы першы значны ўклад быў атрыманы ад фонду Courtside Ventures, які даў $ 2.3 мільёна ў якасьці пасяўнога фінансаваньня ў студзені 2017 году.[46][47] У ліпені 2017 году кампанія атрымала яшчэ $5.4 мільёна ў рамках першапачатковага этапу фінансаваньня ад Courtside Ventures.[48] У сакавіку 2018 году кампанія анансавала атрыманьне інвэстыцыі ў $20 мільёнаў ад групы Evolution Media. Матэр паведаміў, што гэтыя грошы будуць укладзены ў пашырэньне асьвятленьня за кошт новых гарадоў і павелічэньня колькасьці штатных супрацоўнікаў, якіх на той час налічвалася 120.[49] The Athletic атрымлівае дадатковыя $40 мільёнаў у роўных долях ад фондаў Founders Fund і Bedrock Capital у рамках трэцяга раўнда фінансаваньня ў кастрычніку 2018 году.[50] Грошы пойдуць на інвэстыцыі ў рост падразьдзяленьняў, арыентаваных на працу з аўдыторыяю й дадзенымі, падпіскамі, падкасты й відэа, а таксама рэдакцыйны штат.[51]
Тарыфы рэдагаваць
«Устаноўка платнага доступу не азначае, што The Athletic прагны. Мы застаёмся вельмі стартап-кампаніяю, і ўсе грошы, якія мы атрымліваем прама цяпер, ідуць на прадукт. [Гаворачы] на прымітыўным узроўні, чым больш людзей падпісваецца, тым больш мы можам інвэставаць у распаўсюд добрай спартыўная журналістыка(ru) на іншыя рынкі й павышэньне каштоўнасьці прадукту для падпісчыкаў», – Джэймс Мірт.[52]
Тып падпіскі | ЗША USD [53][54] |
Канада CAD [55][56] |
Вялікабрытанія GBP [57][58] |
---|---|---|---|
Штомесячная | $9.99 | $11.99 | £9.99 |
Гадавая | $59.99 | $71.99 | £59.99 |
Гадавая для студэнтаў[a] | $29.99 | $35.99 | £29.99 |
Рэдактары, аўтары, аналітыкі й пастаянныя супрацоўнікі па відах спорту рэдагаваць
|
|
Футбол:[61][62][63][64][65][66][67][68][69][70][71]
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Зьмешаныя баявыя мастацтва:[80]
|
|
|
Заўвагі рэдагаваць
- ^ Студэнцкія расцэнкі дастасаваныя толькі для навучэнцаў на першых 4 курсах.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Playing the long game
- ^ Ben Strauss. (2020-03-04) Sportswriting’s future may depend on the Athletic, which is either reassuring or terrifying (анг.). Washington Post. Праверана 2020-04-27 г. Архіўная копія ад 2020-04-27 г.
- ^ Careers
- ^ а б в Benefits
- ^ The Athletic
- ^ а б Why The Athletic has a paywall and why you should subscribe
- ^ Checkout
- ^ Playing the long game 2018-01-30 г. Праверана 2019-08-22 г.
- ^ Why The Athletic has a paywall The Athletic
- ^ Fast-growing startup aims to ‘replace the sports page’ 2017-10-11 г.
- ^ Why The Athletic Wants to Pillage Newspapers (анг.) 2017-10-23 г. Праверана 2019-01-27 г.
- ^ The Sports News Site Haters Love to Dunk on Keeps Signing Up Subscribers
- ^ The Athletic gives diehard sports fans high-quality content without the ads. Y Combinator (2016-07-11).
- ^ Welcome Chicago, to The Athletic 2016-01-22 г. Праверана 2018-02-08 г.
- ^ Excited to announce that I've been hired as editor-in-chief with @TheAthleticTO, a great new startup site in Toronto.
- ^ The Athletic soon will launch a Cleveland site featuring Jason Lloyd Crain's Cleveland Business
- ^ The Athletic: Paywall sports journalism plants its flag in Detroit 2017-09-24 г.
- ^ Why you should subscribe to The Athletic
- ^ The Athletic's Expansion Features Some Big Names In Sportswriting
- ^ Interview: Tim Kawakami on leaving The Mercury News and joining The Athletic (анг.) Праверана 2017-08-24 г.
- ^ Ken Rosenthal: Why I'm joining The Athletic The Athletic
- ^ Fox Sports eliminates digital writing staff in favor of promoting their debate shows 2017-06-26 г.
- ^ Behind The Athletic's plans to grow local sports news subscriptions (анг.)
- ^ Big Names in Sportswriting Are Joining The Athletic (анг.)
- ^ Introducing The Athletic Canada, our national expansion... Праверана 2018-02-08 г.
- ^ The Athletic is expanding to New York City, Dallas, and Cincinnati (анг.) Awful Announcing
- ^ The Athletic launches even more local sites, seems to be going all-in on baseball 2018-02-12 г.
- ^ The Athletic Will Keep Growing With The Help Of $20 Million In New Funding Forbes.com
- ^ Rosenthal: Welcome to our expanded coverage of major league...
- ^ The Athletic launches coverage in Denver, Seattle, and Tampa, making clear it wants to be everywhere 2018-03-28 г.
- ^ Post Broncos Writer Joins Site She Saw as Trying to Destroy Newspapers Westword
- ^ Finn, Chad. «The Athletic is filling out its Boston roster», Boston.com, 29 March 2018. Retrieved 4 April 2018.
- ^ The All-New All-American Праверана 2018-04-24 г.
- ^ Goooaaaalllll! Announcing The Athletic's soccer coverage The Athletic
- ^ The Athletic is expanding once again, with increased coverage in Los Angeles, Dallas, Buffalo // Awful Announcing2018-06-18 г.
- ^ News, Etc.: Enter The Athletic Buffalo The Public Праверана 2018-06-22 г.
- ^ Kicking off expanded NFL coverage on The Athletic
- ^ The Athletic adds 19 college football writers, expands into Atlanta, Baltimore, and Wisconsin (анг.)
- ^ Holy Shit, The Athletic Just Swiped A Bunch Of NFL Beat Writers (анг.)
- ^ NBA Insider Shams Charania Tells Us Why He's Leaving Yahoo for The Athletic & Stadium (анг.)
- ^ Jay Glazer Joins The Athletic; Will 'Call Bulls--t in a Way Others Can't' (анг.)
- ^ The Best Chapter
- ^ We’re here to give you stories about motorsports that you won’t find elsewhere
- ^ What to expect from The Athletic UK
- ^ The Athletic (анг.)
- ^ The Athletic Raises $2.3M in Seed Funding (анг.)
- ^ Why $2.1 Million Was Invested In A Sports News Subscription Site (анг.)
- ^ The Athletic, that local sports startup with no advertising, raises $5.4 million and scoops up Sports Illustrated's former top editor
- ^ The Athletic Raises $20 Million to Fund Expansion (анг.) The Wall Street Journal
- ^ Exclusive: The Athletic raises $40 million in new funding round (анг.)
- ^ The Athletic Raises $40M In Fresh Cash (анг.)
- ^ Why The Athletic has a paywall
- ^ Subscription plans: United States
- ^ Student subscription plans: United States
- ^ Subscription plans: Canada
- ^ Student subscription plans: Canada
- ^ Subscription plans: United Kingdom
- ^ Student subscription plans: United Kingdom
- ^ NFL
- ^ College Football
- ^ Football
- ^ MLS
- ^ Premier League
- ^ EFL
- ^ Bundesliga
- ^ Serie A
- ^ Scottish Premiership
- ^ Champions League
- ^ International Football
- ^ Women's Football
- ^ NWSL
- ^ MLB
- ^ NBA
- ^ Women’s College Basketball
- ^ WNBA
- ^ Men’s College Basketball
- ^ Boxing
- ^ Golf
- ^ NHL
- ^ MMA
- ^ Motorsports
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- https://theathletic.com — афіцыйны сайт The Athletic