Rzeczpospolita (газэта)

польская газэта

Rzeczpospolita — адна з буйнейшых польскіх штодзённых газэт зь сярэднім накладам 93 920 асобнікаў[2]. У некаторыя гады наклад дасягаў 260 тысячаў. Назву можна перакласьці як «Агульная справа» ці «Рэспубліка».

Rzeczpospolita
Выява лягатыпу
Тып штодзёньнік
Фармат EURO
Выдавец Gremi Business Communication
Краіна
Галоўны рэдактар Багуслаў Хработа
Заснаваная 14 студзеня 1982
Мова польская
Штаб-кватэра вул. Проста,51, Варшава, 00-838
Наклад 93 920 (люты 2013)
ISSN 0208-9130
Афіцыйны сайт rp.pl (пол.)
Rzeczpospolita у Вікісховішчы

Выходзіць кожны дзень, акрамя нядзелі. Друкавалася ў фармаце broadsheet, але 15 кастрычніка 2007 зьмяніла фармат выданьня на compact[3]. Выданьне прытрымліваецца больш элітарнага і сур’ёзнага вобразу, чым, напрыклад, яе асноўны канкурэнт — лібэральная Gazeta Wyborcza. Палітычна Rzeczpospolita лічыцца памяркоўна кансэрватыўнай, але не падтрымлівае ніводную сучасную польскую партыю.

Характэрнай асаблівасьцю зьяўляецца падзел газэты на тры тэматычныя разьдзелы ў розных колерах: навіны — белыя, бізнэс — зялёны, юрыдычны разьдзел — жоўты. Разам з гэтымі штотыднёвымі разьдзеламі існуе некалькі дадаткаў, якія выдаюцца раз ці два на тыдзень і прысьвечаныя аўтамабілям, кар’еры, тэлебачаньню, падарожжам. Суботні выпуск газэты дапоўнены разьдзелам пад назвай PlusMius, дзе друкуюцца эсэ аб палітыцы, гісторыі і культуры, якія пішуць вядомыя польскія журналісты, літаратара ці палітыкі.

Крыніцы рэдагаваць