Potamogalidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 2 сучасныя роды і 3 сучасныя віды. Яны насяляюць трапічныя лясы цэнтральнай Афрыкі[1].

Potamogalidae
Potamogale velox — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадAfrosoricida
СямействаPotamogalidae
Бінамінальная намэнклятура
Potamogalidae
Allmann, 1865

Даўжыня ад носа да хваста для роду Potamogale складае 290–350 мм, а для роду Micropotamogale — 120–200 мм; даўжыня хваста для роду Potamogale складае 245–290 мм, а для роду Micropotamogale — 100–150 мм; маса для роду Potamogale складае 340–397 грамаў, а для роду Micropotamogale ≈ 135 грамаў. Ногі адносна кароткія; хвост доўгі, мускулісты; М. ruwenzorii мае плавальныя перапонкі паміж пальцамі задніх ног[1].

Рацыён роду Potamogale складаецца з рыбы, крабаў і земнаводных, а роду Micropotamogale — з чарвякоў, вусякаў і іх лічынак, а таксама рыбы, крабаў і земнаводных[1].

Сыстэматыка рэдагаваць

  • Сямейства Potamogalidae
    • род Potamogale
      • від Potamogale velox
    • род Micropotamogale
      • від Micropotamogale lamottei
      • від Micropotamogale ruwenzorii

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 187, 188. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)