Асноўны артыкул: Natus Vincere

Падразьдзел украінскае мультыґеймінґавае кібэрспартовае арґанізацыі Natus Vincere па гульні Dota 2 заснаванае ў 2010 годзе. 2011 року каманда перамагла The International, найбуйнейшы турнір па гэтай дысцыпліне, выйграўшы адзін мільён даляраў і зрабіўшы Natus Vincere самаю камэрцыйна пасьпяховаю кібэрспартоваю арґанізацыяю. На дадзены момант агульная заробленая сума складам складае больш за $3 800 000.

Кібэрспартовы клюб
Natus Vincere: Dota 2
Na`Vi
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Заснаваны 2010 год
Мэнэджар Ігар CAFF Сідарэнка[1]
Спонсары G2A
HyperX
Aviasales.ru
DXRacer
Twitch.tv
3ОНА 51
Kiev Cybersport Arena
GG.Bet
Fragstore
Newzoo[2]
Падразьдзелы Dota 2
Вэб-сайт navi.gg

Гісторыя каманды рэдагаваць

У кастрычніку 2010 року было абвешчана пра стварэньне складу па гульні DotA, у які ўвайшлі найлепшыя ўкраінскія гульцы па гэтай дысплыпліне, улучаючы Аляксандра «XBOCT» Дашкевіча[3]. Адначасова было абвешчана пра намеры праекту анансаваць склад па гульні StarCraft 2. Першапачаткова ў склад каманды ўваходзілі пяць гульцоў, аднак 23 сьнежня 2010 року каманду пакінулі Андрэй «Mag» Чыпэнка ды Аляксандар «Deff» Стэпанюк[4]. Потым да калектыва далучыліся ўкраінскія гульцы DTS.Chatrix — Даніла «Dendi» Ішуцін і Іван «Artstyle» Антонаў, які стаў капітанам новага складу[5]. Пасьля перамогі на ASUS Spring 2011, каманду былі прымушаныя пакінуць Багдан «Ахура» Байчук й Артур «Goblak» Кастэнка. Яны былі замененыя на расейскага гульца Дзімітрыя Купрыянава, за пераход якога арґанізацыя заплаціла $2000 ды эстонца Клемэнта «Puppey» Іванава, аднаго з вэтэранаў эўрапейскае DotA[6].

У жніўні 2011 року ў рамках выставы GamesCom быў праведзены першы ў сьвеце турнір па DotA 2 — The International 2011 з агульным прызавым фондам у $1 600 000. Пераможцам турніру стала каманда Na`Vi.DotA, у фінале зь лікам 3:1 перагуляўшы кітайскі калектыў EHOME і выйграўшы $1 000 000. Такім чынам, Natus Vincere стала самаю пасьпяховаю кібэрспартоваю арґанізацыяю ў сьвеце з агульнымі прызавымі больш за $1 300 000 з пачатку 2010 року.

З пачатку ліпеня 2014 року ў камандзе зьявіўся трэнэр, ім стаў колішні гулец каманды RoX.KIS — Артур Кастэнка. Пасьля няпосьпеху на The International 2014 каманду пакінулі 2 гульца — Клемэнт «Puppey» Іваноў ды Куро «KuroKy» Салехі Тахасомі. Новы склад быў анансаваны на турніры MegaFon Battle Arena 25 жніўня.

2015 рок прынес шэраг чарговых зьменаў у складзе калектыву. Спачатку каманду пакінуў Глеб «Funnik» Ліпатнікаў, і было абвешчана пра пераход Аляксандра «DkPhobos» Кучэры з каманды ASUS.Polar. Аднак новы склад пратрымаўся ня доўга, і кіраўніцтва арґанізацыі прыняла радыкальнае рашэньне аб вяртаньні ў каманду Івана Антонава (Artstyle), колішняга капітана Natus Vincere на пераможным The International 2011, Глеба Ліпатнікава (Funnik), а таксама падпісаньні Акбара Бутаева (Sonneiko)[7].

У новым складзе каманда гуляе ня кепска, але праігрывае шэраг вырашальных матчаў на некалькіх турнірах, праз што арґанізатары The International 2015 вырашаюць не ўлучаць Natus Vincere у колькасьць калектываў, што атрымліваюць прамы запрос на ўдзел у турніры. Тым ня мянш, Na`Vi трыюмфальна перамагае эўрапейскі адборачны турнір ды заваёўвае месца ў ліку 16 лепшых камандаў, што выступаюць на галоўным турніры року[8].

У чэрвені 2016 року Valve агалошваюць сьпіс камандаў, што атрымалі прамы запрос на галоўны турнір року — The International 2016. Нягледзячы на тое, што колькасьць запросаў скарацілася ў параўнаньні з папярэднімі сэзонамі, і было запрошана толькі шэсьць камандаў, Natus Vincere увайшла ў іх лік[9].

25 ліпеня 2016 року Natus Vincere перамагае першы за два рокі тытул, абгуляўшы ў фінале другога сэзону StarLadder i-League StarSeries каманду Team Secret ды заваяваўшы 135 000 даляраў[10].

8 лістапада 2016 року пасьля чарговае паразы на The Boston Major 2016 і прагулянага The International 6 (16 мейсца), кіраўніцтва Na`Vi прымае рашэньне аб сыходзе зы складу па DotA 2 трох гульцоў: Івана «Artstyle» Антонава, Акбара «SoNNeikO» Бутаева ды Дзьмітрыя «Ditya Ra» Міненкова. SoNNeikO й Ditya Ra далучаюцца да Vega Squadron адкуль яны пазьней сыходзяць, Artstyle становіцца трэнэрам Virtus.Pro. Таксама было абвешчана, што новы склад будавацьмецца вакол Dendi ды General’a. З тых часоў у камандзе пачынаюцца частыя зьмены складу, ня лепшым чынам адлюстраваныя на выніках. 29 сьнежня 2016 кіраўніцтва Na`Vi абвяшчае новы склад па Dota 2. У новы склад разам з Dendi ды General’ам увайшлі гульцы з Эўропы: Пэр Андэрс Ульсан «Pajkatt» Ліле (ён тэж стаў капітанам і драфтэрам каманды), Раман «rmN-» Палей і Мальтэ «Biver» Ўінтэр. Аднак гэтаму складу зноў не наканавана было пратрымацца доўга. 20 красавіка 2017 на афіцыйным сайце каманды было абвешчана пра тое, што Раман «rmN-» Палей пакідае склад. Ягонае мейсца заняў Акбар «SoNNeikO» Бутаеў, ужо вядомы ўсім колішні гулец каманды. У ліпені таго ж року сышлі Pajkatt ды Biver.

У новы склад каманды, зноўку збудаваны вакол Dendi, General’а і SoNNeikO, увайшлі гулец каманды Team Empire Уладзімер «RodjeR» Нікагасян ды малады ўкраінскі гулец Уладзіслаў «Crystallize» Крыстанек. Новым трэнэрам каманды стаў леґендарны гулец Аляксандар «XBOCT» Дашкевіч. Гэты склад быў дужа амбіцыйным і, здавалася, павінен быў перарываць доўгую паласу няпосьпехаў у гісторыі Na’Vi. У лістападзе 2017 року «чорна-жоўтыя» перамаглі турнір «Adrenaline Cyber League» (што ставіўся да major-турніраў), а таксама занялі 3-е мейсца на турніры «MDL Macau». Але ўжо ў лютым 2018 року склад зноў зьведаў зьмены — SoNNeikO пакінуў каманду, а таксама было абвешчана пра замену RodjeR’а на гульца калектыву Virtus Pro Ільлю «Lil» Ільлюка. Мейсца Акбара Бутаева заняў сэрбскі гулец Мікола «LeBron» Попавіч. Адзіным сур’ёзным дасягненьнем калектыву стала 3-е мейсца на турніры «GESC: Indonesia Dota2 Minor».

14 траўня 2018 пасьля шэрагу няўдалых выступаў празь няпоўных 3 месяцы знаходжаньня ў камандзе яе пакінуў LeBron, чыё месца заняў Фёдар «velheor» Русіхін[11]. У складзе Dendi, General, Lil, Crystallize ды Velheor каманда падышла да адборачнага турніру за права выйсьці на The International 2018. Кібэрспартоўцам трэба было прайсьці дзьве стадыі — «адчыненых» ды «зачыненых» кваліфікацыяў. Аднак, нягледзячы на пасьпяховы пачатак абодвух гульнявых адборачных дзён, Na’Vi не змаглі прабіцца ў лік лепшых камандаў СНД для барацьбы ў «зачыненых» кваліфікацыях. Пасьля гэтага на каманду і некаторых яе гульцоў пасыпалася мноства гнеўных камэнтароў. У прыватнасьці, шмат прэтэнзіяў было да Dendi (на гэтыя абвінавачваньні Даніла Ішуцін быў вымушаны адказваць вялікім постам[12]). 22 чэрвеня CEO арґанізацыі Яўгені Залатароў абвесьціў аб тым, што да канцу лета ўвесь склад па Dota 2 накіроўваецца ў «інактыў» (часова спыняе гуляць)[13].

Новы склад Na`Vi быў абвешчаны 1 верасьня 2018 року. Пасьля, цягам некалькіх дзён гэты склад быў удакладнены[14][15]. Яўгені Залатароў абвясьціў пра тое, што новая каманда будавацьмецца вакол Акбара «SoNNeikO» Бутаева[16], а з старога складу застанецца толькі Ўладзіслаў «Crystallize» Крыстанек (колішнія гульцы каманды Lil ды General увайшлі ў склад сабранае Ільлём Ільлюком каманды Odium[17], лёс жа Фёдара «velheor» Русіхіна й леґенды каманды Даніла «Dendi» Ішуціна застаецца невядомым). Да SoNNeikO ды Crystallize далучыліся колішні гулец Vega Squadron Яўгені «Blizzy» Ры, колішні гулец Team Empire Яўгені «Chuvash» Макараў, а мідлэйнэрам каманды стаў Ідан «MagicaL» Варданян, ранейша гуляўшы ў камандзе з SoNNeikO. Адбылася замена і на трэнэрскай пасадзе — новым трэнэрам стаў вядомы ў мінулым pro-гулец Андрэй «Mag» Чыпэнка.

Склад рэдагаваць

Склад Na`Vi на 7 верасень 2018 року[15][18]:

Імя Пазыцыя
Асноўны склад
  Уладзіслаў Crystallize Крыстанек 1
  Ідан Magical Варданян 2
  Яўгені Blizzy Ры 3
  Яўгені Chuvash Макараў 4
  Акбар SoNNeikO Бутаеў 5 (капітан)

3 чэрвеня 2014 року на афіцыйным сайце Natus Vincere было абвешчана аб адкрыцьці другога (амэрыканскага) складу па Dota 2 пад назваю «Na`Vi.US».[19] Na`Vi.US — гэта колішні склад North American Rejects (NAR), якія перамаглі амэрыканскую кваліфікацыю The International 4 ды The Summit. 5 сьнежня 2014 року склад быў расфармаваны.[20]

Склад «Na`Vi.US» з чэрвеня па сьнежань 2014 року:

Імя Пазыцыя
Асноўны склад
  Стывэн SoNNeikO Эшўорт 1/2
  Джынґджун Sneyking Ўу 1/2
  Брэкстан Brax Паўлсан 3
  Іоаніс Fogged Лукас 4
  Тыбан 1437 Сыва 5

Удзел у турнірах рэдагаваць

Месца Турнір Месца правядзеньня Дата правядзеньня Прызавыя
2011
  ASUS Cup Winter 2011   Кіеў 26 лютага 2011 року 20 000 рублёў[21]
  Intel Challenge Supercup   Кіеў 16 — 27 сакавіка 2011 року $400[22]
  OSPL Spring 2011   Алматы 19 сакавіка — 3 красавіка 2011 року $2 300[23]
  ASUS Spring 2011   Кіеў 29 траўня 2011 року 70 000 рублёў[24]
  ASUS Summer 2011   Кіеў 13 — 14 жніўня 2011 року 101 000 рублёў[25]
  TECHLABS Cup Ukraine 2011   Кіеў 18 — 19 верасьня 2011 року $4 000[26]
  ASUS Cup 2011 — Final Battle of the Year: DotA   Кіеў 18 — 19 сьнежня 2011 року 50 000 рублёў
  The International 2011   Кёльн 17 — 21 жніўня 2011 року $1 000 000[27]
  Electronic Sports World Cup 2011   Парыж 21 — 25 кастрычніка 2011 року $12 000[28]
  DotA 2 Star Championship   Кіеў 8 — 11 сьнежня 2011 року $5 000[29]
2012
  The Defense online 13 лістапада 2011 — 7 сакавіка 2012 року 6 000 €[30]
  The Premier League online 4 студзеня — 13 сакавіка 2012 року $5 000[31]
  TECHLABS Cup Russia 2012   Масква 18 сакавіка 2012 року $3 000
  SLTV StarSeries I   Кіеў 28 — 30 красавіка 2012 року $6 000[32]
  DreamHack Summer 2012   Ёнчэпінґ 16 — 19 чэрвеня 2012 року $7 250[33]
  The Premier League 2 online 17 красавіка — 10 ліпеня 2012 рок $5 000[34]
  SLTV StarSeries II   Кіеў 12 — 14 ліпеня 2012 року $6 000[35]
  joinDOTA Masters Special Edition online 13 — 15 жніўня 2012 рок 1 000 €[36]
  The International 2012   Сіэтл 31 жніўня — 2 верасьня 2012 року $250 000[37]
  SLTV StarSeries III   Кіеў 22 кастрычніка 2012 року $6 000[38]
  GosuLeague Season 4 online 2 — 31 кастрычніка 2012 року $2 500[39]
  Electronic Sports World Cup 2012   Парыж 3 — 4 лістапада 2012 року $12 000[40]
  joinDOTA Masters Special Edition № 2 online 7 — 9 лістапада 2012 року няма
5-8 DreamHack Winter 2012   Ёнчэпінґ 22 — 25 лістапада 2012 року няма
  ASUS Cup 2012 — Final Battle of the Year: DotA 2   Кіеў 13 — 16 сьнежня 2012 року $2 500[41]
  SLTV StarSeries IV   Кіеў 13 лістапада — 24 сьнежня 2012 року $8 000[42]
  GosuLeague Season 5 online 10 лістапада — 30 сьнежня 2012 року $2 500[43]
2013
  Bigpoint Battle March online 16 сакавіка 2013 року 1 500 €
  TECHLABS Cup Russia 2013   Масква 22 — 23 сакавіка 2013 року $1 500
  joinDOTA Masters XIII online 15 — 16 красавіка 2013 року 1 500 €
  RaidCall EMS One: Season 1   Катавіцы 20 — 23 красавіка 2013 року $12 000[44]
  WePlay DotA 2 League online 16 сакавіка — 14 траўня 2013 року $1 200
  TECHLABS Cup BY 2013   Менск 19 — 23 траўня 2013 року $3 500
5-8 DreamHack Summer 2013   Ёнчэпінґ 15 — 18 чэрвеня 2013 року $1 525
  Alienware Cup online 16 чэрвеня — 10 ліпеня 2013 року $25 000
  EG RaidCall D2L S3   Валенсія 20 мая — 19 ліпеня 2013 року $5 000[45]
  The Defense 4 online 5 чэрвеня — 25 ліпеня 2013 року $12 000[46]
  The International 2013   Сіэтл 3 — 11 жніўня 2013 року $632 000[47]
  SLTV StarSeries VII   Кіеў 10 — 13 кастрычніка 2013 року $12 000[48]
  WePlay DotA 2 League Season 2 online 11 верасьня — 10 лістапада 2013 року $13 000[49]
  TECHLABS Cup Grand Final 2013   Масква 16 — 17 лістапада 2013 року $12 500
3-4 MLG Columbus   Каламбус 22 — 24 лістапада 2013 року $13 689[50]
  ASUS ROG DreamLeague (DreamHack Winter 2013)   Ёнчэпінґ 4 лістапада — 1 сьнежня 2013 року $25 000[51]
5-6 DotA 2 Champions League online 17 кастрычніка 2013 року — 15 студзеня 2014 року няма[52]
3-4 RaidCall EMS One: Season 3   Тыхы 7 — 9 сьнежня 2013 року $4 000[53]
2014
7-8 EG HyperX D2L S4   Лас-Вэґас 14 кастрычніка 2013 року — 8 студзеня 2014 року няма[54]
  SLTV StarSeries VIII   Кіеў 17 — 19 студзеня 2014 року $61 700[55]
  The XMG Captains Draft Invitational online 17 лютага — 1 красавіка 2014 року $9 650[56]
  DotA 2 Champions League Season 2 online 9 лютага — 15 красавіка 2014 року $61 500[57]
5 MLG T.K.O Europe online 4 лютага — 16 красавіка 2014 року $1 500[58]
5-6 SLTV StarSeries IX   Кіеў 17 — 20 красавіка 2014 року $7 595[59]
4 The Summit Season 1   Лос-Анджэлес 5 — 8 чэрвеня 2014 року $10 236[60]
7 ASUS ROG DreamLeague S1 — DreamHack Summer 2014   Ёнчэпінґ 3 сакавіка — 16 чэрвеня 2014 року $8 250[61]
  D2L Western Challenge online 1 красавіка — 25 чэрвеня 2014 року $15 000[62]
7-8 DotA 2 Champions League Season 3 online 26 красавіка — 27 чэрвеня 2014 року няма[63]
5-8 ESL One Frankfurt 2014   Франкфурт 28 — 30 чэрвеня 2014 року $10 000[64]
7-8 The International 2014   Сіэтл 8 — 21 ліпеня 2014 року $519 214
  Battle Arena online 25 — 26 жніўня 2014 року $5 000[65]
5-6 World E-sport Championships 2014   Ханчжоў 5 — 7 верасьня 2014 року 20 000 RMB[66]
  GameShow Dota2 League S1 — DreamHack Moscow 2014   Масква 12 — 13 верасьня 2014 року $10 000[67]
7-8 The World Cyber Arena 2014   Іньчуань 2 — 5 кастрычніка 2014 року 20 000 RMB[68]
5-8 ESL One New York 2014   Нью-Ёрк 9 — 12 кастрычніка 2014 року $5 700[69]
  Excellent Moscow Cup #2   Масква 26 жніўня — 31 кастрычніка 2014 року $15 000[70]
  DotA 2 Champions League 4   Бухарэст 31 кастрычніка — 2 лістапада 2014 року $38 198[71]
4 Captain’s Draft 2.0 online 31 кастрычніка 2014 року — 22 сьнежня 2014 року $27 300[72]
2015
5-6 SLTV StarSeries XI   Кіеў 14 лістапада 2014 року — 18 студзеня 2015 року $3 470[73]
9-12 DotA 2 Asia Championships   Шанхай 5 студзеня — 9 лютага 2015 року $45 187[74]
4 Major All Stars DotA2   Куала-Лумпур 17 — 22 сакавіка 2015 року $10 436[75]
  DreamLeague 3   Ёнчэпінґ 28 сакавіка — 15 чэрвеня 2015 року $36 628[76]
13-16 The International 2015   Сіэтл 3 — 8 жніўня 2015 року $55 133[77]
2016
7-12 SLTV StarSeries Season XIII & i-League   Менск 14 — 17 студзеня 2016 $5 037[78]
3-4 DotA 2 Pit League Season 4   Спліт 19 — 20 сакавіка 2016 $25 386[79]
  StarLadder i-League Invitational   Кіеў 14 — 17 красавіка 2016 року $20 000[80]
  DreamLeague 5  Стакгольм 21 — 22 травень 2016 року $25 000[81]
7-8 Manila Major   Маніла 2 — 12 чэрвеня 2016 року $105 000[82]
  ESL One Frankfurt 2016   Франкфурт 17 — 20 чэрвеня 2016 року $63 000[83]
4 The Summit 5   Лос-Анджэлес 12 — 17 ліпеня 2016 року $10 104[84]
  StarLadder i-League Season 2   Лос-Анджэлес 22 — 25 ліпеня 2016 року $135 000[85]
13-16 The International 2016   Сіэтл 3 — 13 жніўня 2016 року $103,852[86]
2017
6 DreamLeague Season 7. Эўрапейскі дывізіён online 04 — 21 траўня 2017 року $6 000
9 Epicenter 2017   Масква 9 — 11 чэрвеня 2017 року $5 000
5 The Summit 7   Лос-Анджэлес 14 — 18 чэрвеня 2017 року $3 500
5 StarLadder i-League Invitational #3   Кіеў 12 — 14 кастрычніка 2017 року $15 000
7 PGL Open Bucharest   Бухарэст 19 — 22 кастрычніка 2017 року $7 500
  Midas Mode online 18 — 27 лістапада 2017 року $7 500
  Adrenaline Cyber League 2017   Масква 21 — 22 лістапада 2017 року $65 000
4 DreamLeague Season 8   Ёнчэпінґ 1 — 3 сьнежня 2017 року $70 000
3-4 MDL Macau   Макао 8 — 10 сьнежня 2017 року $30 000

Статыстыка рэдагаваць

Зводная статыстыка па турнірах.

Рок Колькасьць турніраў   месца   месца   месца Прызавыя Прызавыя на асобу
2011 10 6 1 3 $1 031 450 $206 290
2012 17 12 3 1 $321 650 $64 330
2013 18 11 1 4 $777 604 $155 520
2014 18 3 5 0 $818 543 $169 860
2015 5 0 1 0 $150 854 $30 170
2016 9 1 3 1 $492 379 $98 475
Всего 77 33 14 9 $3 592 480 $718 496

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Стаф. Natus Vincere. Праверана 2018-01-02 г.
  2. ^ Партнэры. Natus Vincere.
  3. ^ Склад Natus Vincere па DotA. gameinside.ua. Архіўная копія ад 2010-10-24 г.
  4. ^ Na`Vi.DotA пакідаюць Mag~ ды Deff-. navi-gaming.com. Архіўная копія ад 2010-12-24 г.
  5. ^ + Artstyle ды Dendi ў Na`Vi.DotA. gameinside.ua. Архіўная копія ад 2010-12-25 г.
  6. ^ + Na`Vi.DotA: Новый состав. navi-gaming.com. Архіўная копія ад 2011-06-17 г.
  7. ^ Новы склад Dota 2 - Афіцыйны вэбсайт Natus Vincere.. read.navi-gaming.com.
  8. ^ Навіны DotA 2: Na'Vi перамагаюць TI5 EU Qualifiers. GosuGamers. gosugamers.net.
  9. ^ Шэсьць камандаў атрымалі прамыя запросы на The International 6 - Dota 2 - Cyber.Sports.ru. cyber.sports.ru.
  10. ^ Natus Vincere сталі чэмпіёнамі SL I-League - Dota 2 - Cyber.Sports.ru. cyber.sports.ru.
  11. ^ ЗЬМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ NAVI.DOTA 2.(недаступная спасылка)
  12. ^ Dendi — пра гейтэраў, посьпехі ды пляны.(недаступная спасылка)
  13. ^ CEO NAVI.GG.BET — ПРА СКЛАД ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ DOTA 2.(недаступная спасылка)
  14. ^ NAVI Dota 2 (2018-09-01) NAVI CEO пра зьмены складу Dota 2
  15. ^ а б ГУЛЬЦЫ NAVI. navi.gg.
  16. ^ Зьмены ў складзе NAVI.Dota 2.(недаступная спасылка)
  17. ^ Odium укамплектавалі склад.
  18. ^ NAVI Dota 2 (2018-09-01) NAVI CEO on Dota 2 roster changes
  19. ^ Na`Vi пашыраецца ў Паўночную Амэрыку // Natus Vincere2014-06-03 г. Архіўная копія
  20. ^ Na`Vi страцілі склад // Natus Vincere2014-12-05 г. Архіўная копія
  21. ^ ASUS Winter 2011 - вынікі першага дня. CYBERFIGHT.RU. Праверана 24 траўня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  22. ^ Intel Challenge SuperCup.DotA - MYM перамагаюць!. gameinside.ua. Праверана 24 траўня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  23. ^ OSPL SPRING 2011 DotA Allstars - MoscowFive перамагаюць 9 000 $. CYBERFIGHT.RU. Праверана 6 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  24. ^ Прамы рэпартаж па DotA з ASUS Spring 2011. cyberarena.tv. Праверана 30 траўня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  25. ^ Прамы рэпартаж з ASUS Summer 2011 - день 2. cyberarena.tv. Праверана 14 жніўня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  26. ^ www.navi-gaming.com Рэпартаж з TECHLABS Cup Ukraine 2011. navi-gaming.com. Праверана 2011-10-18 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  27. ^ CYBERFIGHT.RU / Навіны / NaVi выйгралі 1.000.000$! @ Cyberfight.ru. cyberfight.ru. Праверана 2011-8-21 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  28. ^ DotA.by / Навіны зь сьвету Доты / Na'Vi.DotA чэмпіён ESWC 2011. dota.by. Праверана 2011-10-25 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
  29. ^ Dota 2 Star Championship - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  30. ^ The Defense - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  31. ^ The Premier League - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  32. ^ SLTV StarSeries Season One - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  33. ^ Dreamhack Summer 2012 Corsair Vengeance Cup - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  34. ^ The Premier League Season 2 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  35. ^ SLTV StarSeries Season Two - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  36. ^ JoinDOTA Masters Special Edition - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  37. ^ The International 2012 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  38. ^ SLTV StarSeries Season Three - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  39. ^ GosuLeague: season 4
  40. ^ Electronic Sports World Cup 2012 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  41. ^ ASUS Open Final Battle of the Year - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  42. ^ SLTV StarSeries Season Four - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  43. ^ GosuLeague Season 5 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  44. ^ RaidCall EMS One Season 1 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  45. ^ RaidCall Dota 2 League Season 3 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  46. ^ The Defense 4 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  47. ^ ProPlay / Навіны / The International 3: Рэпартаж
  48. ^ SLTV StarSeries VII Праверана 2013-10-14 г.
  49. ^ WePlay Dota 2 League Season 2 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  50. ^ MLG Columbus скончаны! Праверана 2013-11-30 г.
  51. ^ Natus Vincere узялі Dreamhack
  52. ^ Вынікі Dota 2 Champions League
  53. ^ Vici Gaming - чэмпіёны EMS One Season 2
  54. ^ HyperX D2L S4 Архіўная копія ад 2015-04-18 г.
  55. ^ SLTV Star Series Season VIII LAN Finals Архіўная копія ад 2015-04-18 г.
  56. ^ Fnatic чэмпіёны XMG Captain's draft inv.
  57. ^ D2CL: Na'Vi перамагаюць Cloud9
  58. ^ MLG TKO Europe. Вынікі
  59. ^ DK - новыя чэмпіёны SLTV Star Series
  60. ^ EG - чэмпіёны The Summit Season 1
  61. ^ Вынікі Asus ROG DreamLeague Season 1
  62. ^ D2L Western Challenge
  63. ^ Dota 2 Champions League Season 3 Архіўная копія ад 2015-04-18 г.
  64. ^ ESL One Frankfurt 2014 Архіўная копія ад 2015-04-18 г.
  65. ^ Team Tinker - чэмпіёны Battle Arena
  66. ^ Natus Vincere на WEC 2014
  67. ^ DreamHack Moscow 2014 Праверана 2014-09-14 г. Архіўная копія ад 2014-09-14 г.
  68. ^ Na`Vi на World Cyber Arena 2014
  69. ^ ESL One New York
  70. ^ Empire - чэмпіёны EMC, Season 2
  71. ^ D2CL: Natus Vincere - чэмпіёны четвертого сезона Архіўная копія ад 2014-11-03 г.
  72. ^ DotaCinema Captains Draft Invitational #2 Архіўная копія ад 2015-05-06 г.
  73. ^ SLTV Star Series Season 11 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-06-01 г.
  74. ^ Dota 2 Asia Championships Results
  75. ^ Major All Stars Dota 2 Tournament - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  76. ^ DotA 2 News: Virtus.Pro champions of DreamLeague 3. GosuGamers. gosugamers.net. Праверана 2015-6-16 г.
  77. ^ The International 2015 | Dota2prognosis.com - праґнозы на матчы. Dota 2 Prognosis. Праверана 2016-01-25 г. Архіўная копія ад 2016-01-31 г.
  78. ^ SLTV StarSeries Season 13
  79. ^ Dota Pit League Season 4 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-05-23 г.
  80. ^ StarLadder i-League Invitational - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-05-23 г.
  81. ^ DreamLeague Season 5 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-05-23 г.
  82. ^ Manila Major 2016 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  83. ^ ESL One Frankfurt 2016 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-13 г.
  84. ^ The Summit 5 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-18 г.
  85. ^ StarLadder i-League Season 2 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-07-25 г.
  86. ^ The International 2016 - Dota 2 Wiki. dota2.gamepedia.com. Праверана 2016-08-18 г.