Múm (па-ангельску: moom) — экспэрымэнтальны музычны гурт з Ісьляндыі, музыка якога характарызуецца мяккім вакалам, glitch-бітам і эфэктамі ў спалучэньні з традыцыйнымі і нетрадыцыйным музычнымі інструмэнтамі. Таксама яны вядомыя сваімі кароткімі сьціслымі рэміксамі песень.

Múm
Інфармацыя
Гады1997 — цяпер
АдкульІсьляндыя
Жанр(ы)экспэрымэнтальная музыка
ВыдавецFat Cat Records
УдзельнікіGunnar Örn Tynes,
Örvar Þóreyjarson Smárason
Былыя ўдзельнікіGyða Valtýsdóttir,
Kristín Anna Valtýsdóttir
http://www.mum.is/

Гурт быў сфармаваны ў 1997 годзе. Заснавальнікамі гурту былі Gunnar Örn Tynes, Örvar Þóreyjarson Smárason, і дзьве сястры, Gyða і Kristín Anna Valtýsdóttir. Паводле словаў Kristín, назва гурту зусім нічога не азначае. У 2002 Gyða пакінула гурт. У пачатку 2006 году Kristín таксама сышла, аднак пра гэта не было афіцыйных зьвестак да 23 лістапада 2006.

Нягледзячы на сыход з гурту некаторых заснавальнікаў, «Múm» працягнуў існаваньне. Іх чацьвёрты альбом «Go Go Smear the Poison Ivy» быў запісаны ў 2006 годзе і выйшаў 24 верасьня 2007 году. Альбому папярэднічаў сынгл «They Made Frogs Smoke 'Til They Exploded», які выйшаў 27 жніўня 2007.

Дыскаграфія рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

Зборнікі рэдагаваць

Міньёны рэдагаваць

Сінглы рэдагаваць

Спасылкі рэдагаваць