k23 (Kazakhstan 2030) — казахстанская кібэрспартовая каманда, заснаваная ў 2004 годзе.

Кібэрспартовы клюб
k23
Kazakhstan 2030
Краіна Казахстан
Заснаваны 2004 год

Пра арґанізацыю рэдагаваць

Тэґ «k23» вядомы па СНД ды сьвеце з 2004 року. Каманду неаднаразова спансаваў Мурат «Arbalet» Жумашавіч.

k23 на WCG 2005[1]

Ґранд фінал WCG 2005 адбыўся з 16 па 20 лістапада ў найбуйнейшым сынґапурскім выставачным цэнтры Suntec Singapore, дзе для правядзеньня гульняў была ўсталяваная велізарная сцэна і арґанізаваная найбуйнейшая ў гісторыі турніраў па кампутарных гульнях глядальная зала. Спаборніцтвы па ўсіх 8-іх афіцыйных дысцыплінах трансьляваліся мясцоваю далякампаніяю MediaCorp TV Singapore для мяшканцаў ды гасьцей Сынґапуру штодня ў абыйме ня менш гадзіны на каналах Channel U ды TV Mobile. Свае здымачныя ґрупы для асьвятленьня падзеі даслалі найбуйнейшыя сусьветныя даляканалы CNN, BBC, ABC, NHK ды іншыя. Паводле арґанізатараў, назіраць за ходам гульняў з глядзельнае залы цягам 5 дзён спаборніцтваў змаглі амаль 40000 сынґапурцаў.

Зборная Казахстану прадставіла каманду ўдзельнікаў па чатырох афіцыйных дысцыплінах: Starcraft Broodwar, Warcraft 3 the Frozen Throne, Need for Speed Underground 2 й CounterStrike: Source. У фінальных спаборніцтвах 2002—2003 рокаў каманда займала другое месца ў дысцыпліне Starcraft Broodwar 2×2 (Nation vs Nation), саступаючы толькі камандзе Карэі, якая традыцыйна моцная ў стратэґічных гульнях. Дзякуючы гэтым дасягненьням Казахстан займаў у гэтыя рокі 7 і 12 агульнакаманднае месца адпаведна, што вельмі ганарова, улічваючы найсур’ёзную канкурэнцыю ў сьвеце кампутарных гульняў. Аднак на ґранд фінале 2004 року ў CounterStrike: Source каманда k23 прабілася ў фінал спаборніцтваў і ў цяжэйшай бітве саступіла амэрыканцам з TEAM 3D, заваяваўшы срэбны мэдаль у найцяжэйшай гульнявой дысцыпліне, дзе каманда ня толькі не лічылася фаварытам, але нават не разглядвалася перад пачаткам гульняў у якасьці сур’ёзных канкурэнтаў непераможным паўночнаэўрапейскім ды амэрыканскім камандам. k23 трыюмфальна выйшла першаю з сваёй падґрупы ды разьбіла на шляху да фіналу грозных супернікаў — GoodGame (Францыя), Mousesports (Нямеччына) й Virtus.pro (Расея).

Склады дывізіёнаў рэдагаваць

Counter-Strike 1.6 рэдагаваць

Склад на GameGune 2012[2]

  •   Аляксандар «beAst» Якаўлеў
  •   Даўрен «AdreN» Кыстаўбаеў
  •   Малік «N1CK3L» Суаліраў
  •   Адлет «keeN» Нурсеітаў
  •   Дастан «dastan» Акбаеў

Былыя гульцы Counter-Strike 1.6

  •   Даўрен «AdreN» Кыстаўбаеў
  •   Аляксандар «beAst» Якаўлеў[3]
  •   Алішэр «Turbo» Бакіеў[4]
  •   Міхаіл «MihaO» Макашаў
  •   Анвар «Anv1k» Насыраў
  •   Малік «N1CK3L» Суаліраў
  •   Рустэм «mou» Целепаў[3]
  •   Адлет «keeN» Байсеітаў
  •   Асет «Solaar» Сембіеў
  •   Нуртас «Nur1k» Мамытбаеў
  •   Дастан «dastan» Акбаеў

Counter-Strike Source рэдагаваць

Состав на WCG 2005[5]

  •   Даўрен «AdreN» Кыстаўбаеў
  •   Аляксандар «beAst» Якаўлеў
  •   Асет «Solaar» Сембіеў
  •   Нуртас «Nur1k» Мамытбаеў
  •   Анвар «Anv1k» Насыраў

Counter Strike: Global Offensive рэдагаваць

Склад, што прымаў удзел на WESG 2016[6]

  •   Адлет «KeeN» Нурсеітаў
  •   Бекціяр «fitch» Бахытаў
  •   Рамазан «Ramz1k» Башызаў
  •   Яўгені «dreaM» Багатыроў
  •   Маґжан «fANTASTIKA» Цемірбалат
  •   Ільнар «cau» Галееў (трэнэр)

Таксама ў адборачным этапе ў складзе каманды прымалі ўдзел[7]

  •   Рустэм «mou» Целепаў
  •   Даўрен «AdreN» Кыстаўбаеў
  •   Абай «HObbit» Хасенаў

Дасягненьні рэдагаваць

Counter-Strike рэдагаваць

Месца Турнір Месца правядзеньня Дата правядзеньня Прызавыя
  World Cyber Games 2005   Сынґапур 16-20 лістапада 2005 $25000
5-8 ASUS Summer 2007   Масква 2007 $
5-6 Extreme Masters Global Challenge Dubai   Дубай 2009 $1000[8]
  Arbalet Cup Masters   Алматы 2009 $5000
  Arbalet Cup #3   Масква 2009 $2000
  ASUS Spring 2009   Масква 2009 $
  Arbalet Cup #2   Масква 2009 $5000[9]
  Arbalet Cup #1   Масква 2009 $2000
  ASUS Winter   Масква 2009 $
  ASUS Summer   Кіеў 2010 $
  Arbalet Cup Almaty   Алматы 2010 $[10]
  OSPL Spring   Алматы 2011 $1000[11]

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць