How to Dismantle an Atomic Bomb

альбом U2

How to Dismantle an Atomic Bomb — адзінаццаты студыйны альбом ірляндзкага гурта U2, афіцыйны рэліз якога прыпаў на 19 лістапада 2004 году. Альбом быў запісаны на лэйблах «Island» ды «Interscope», належных кампаніі «Universal Music». У гэтым альбоме U2 канчаткова вяртаецца да шчырай, чыстай і простай рокавай стылістыкі сваіх першых запісаў ды перамагае прагу да залішніх мэдытатыўна-філязофскіх абагульненьняў. Паводле лідэра гурта Bono, гэты альбом стаўся іх першым рокавым альбомам, шлях да якога склаў адлегласьць у 20 гадоў [1].

How to Dismantle an Atomic Bomb
Альбом U2
Выдадзены 19 лістапада 2004
Запісаны лістапад 2003жнівень 2004
Жанр рок
Працягласьць 48:46
Выдавец Island
Interscope (U.S.)
Храналёгія U2
All That You Can't Leave Behind
(2000)
How to Dismantle an Atomic Bomb
(2004)
No Line on the Horizon
(2009)

Склад гурта на пэрыяд запісу альбому рэдагаваць

Сьпіс трэкаў рэдагаваць

Наступны сьпіс песень пазначаны на вокладцы рэлізу, які распаўсюджваўся ў Беларусі праз «West Records»:

  1. «Vertigo» — 3:13
  2. «Miracle Drug» — 3:54
  3. «Sometimes You Can’t Make It on Your Own» — 5:05
  4. «Love and Peace or Else» — 4:48
  5. «City of Blinding Lights» — 5:46
  6. «All Because of You» — 3:34
  7. «A Man and a Woman» — 4:27
  8. «Crumbs from Your Table» — 4:59
  9. «One Step Closer» — 3:47
  10. «Original of the Species» — 4:34
  11. «Yahweh» — 4:22

У гэтым рэлізе адсутнічае кампазыцыя «Fast Cars» (3:44), якая была выпушчаная ў якасьці бонусу для рынкаў Вялікабрытаніі й Японіі.

Узнагароды рэдагаваць

Грэмі 2006:

  • How to Dismantle an Atomic Bomb — альбом году; найлепшы рок-альбом;
  • «Sometimes You Can’t Make It on Your Own» — песьня году; найлепшае вакальнае рок-выкананьне дуэтам ці гуртом;
  • «City of Blinding Lights» — найлепшая рок-песьня.

Варта таксама дадаць, што самотнік «Vertigo» (назва загалоўнай песьні), які быў выпушчаны раней за сам альбом, дастаў на «Грэмі-2005» наступныя ўзнагароды: найлепшая рок-песьня, лепшае рок-выкананьне й найлепшы кліп.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Паводле дакумэнтальнага фільму "U2 and 3 Songs" на DVD, выдадзенага з нагоды выйсьця альбому.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць