Белазубка малая

(Перанакіравана з «Crocidura suaveolens»)

Белазубка малая (Crocidura suaveolens) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.

Белазубка малая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадМошкаедныя (Eulipotyphla)
СямействаЗямлярыйкавыя (Soricidae)
РодБелазубка (Crocidura)
ВідБелазубка малая
Бінамінальная намэнклятура
Crocidura suaveolens (Pallas, 1811)
Арэал

Распаўсюджваньне рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі (Беларусь, Расія, Украіна) і Азіі (Афганістан, Іран, Кітай, Казахстан, Манголія, Таджыкістан, Туркмэністан), ад узроўню мора да 3600 м. Яго можна знайсьці ў лясах, на ўзлесках, на берагах рэк, ў аграэкасістэмах, ў парках, садах і нават будынках. У пустыннай зоне жыве ў аазісах і далінах рэк, а таксама сустракаецца на засоленых глебах.

Вонкавы выгляд рэдагаваць

Яго даўжыня складае 50–75 мм, даўжыня хваста 25–4о мм, маса 4–7,5 г. Верх карычнева-шэры, бакі і ніз шэрыя, часам з жоўтым адценьнем. Рэзка акрэсленая лінія падзяляе два колеры.

Лад жыцьця рэдагаваць

Сілкуецца бесхрыбетнымі (вусякамі) і ў меншай ступені расьлінным матэрыялам. Гэты від найбольш актыўны ноччу і ўтварае гнёзды пад ліставай падсьцілкай, травой, кучамі бярвеньня ці падобным.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць