Brutto — беларускі панк-рок гурт, заснаваны ў 2014 годзе ў Менску. Пра стварэньне гурту стала вядома 1 верасьня 2014 году, адразу па распадзе калектыву «Ляпіс Трубяцкі»[1][2]. З 2018 году гурт прыпыніў сваю дзейнасьць у сувязі з працаю над адначасовымі праектамі Сяргея Міхалка Ляпис-98 і Drezden.

Brutto

Выступ у Баранавічах, 10 лютага 2017
Інфармацыя
Гады2014 — дасюль
АдкульБеларусь
Мовабеларуская, расейская, украінская, ангельская
Жанр(ы)панк-рок, альтэрнатыўны рок, гардкор-панк, стрыт-панк, анарха-панк
Зьвязаныя праектыDrezden
УдзельнікіСяргей Міхалок
Віталь Гуркоў
Дзяніс Стурчанка
Дзяніс Шураў
Сяргей Каралёў
Павал Трацяк
Дзяніс Мельнік
Пётар Ласеўскі
brut.to

Гісторыя рэдагаваць

15 сакавіка 2015 году гурт Brutto зрабіў перавыданьне свайго дэбютнага альбому «Underdog». У новую вэрсію было дададзена 7 бонусных трэкаў, знаёмыя па рэпэртуары гурту «Ляпіс Трубяцкі»: «Воины света», «Железный», «Священный огонь», ангельскамоўная вэрсія гіта «Капитал», а таксама новыя песьні «Adиdas», «Гарри» і «Будзь смелым!».

1 верасьня 2015 году гурт прэзэнтаваў кліп на заглаўную песьню новага альбому «Родны край». Рэжысэрам кліпа стаў ўжо вядомы прыхільнікам гурту Андрэй Давыдоўскі, які зьняў раней кліп да песень «Гири» і «Олимпия».

14 верасьня 2015 году гурт Brutto выдаў свой другі студыйны альбом «Родны край». У альбоме прадстаўлена 12 трэкаў. Сяргей Міхалок заявіў, што ў новым альбоме больш глыбокія тэксты чым, тыя якія ён пісаў раней.

У 2016 годзе Сяргей Міхалок заявіў, што гурт хоча прадставіць Беларусь на «Эўрабачаньні-2018»[3].

29 кастрычніка 2016 году гурт упершыню за два гады існаваньня выступіў у Беларусі (гэта быў і першы з 2010 году афіцыйны выступ у Беларусі Міхалка)[4]. Канцэрт адбыўся ў Гомелі, усе 3000 квіткоў на яго былі раскупленыя[5]. З 11 лютага 2017 году гурт праехаў па Беларусі з турам пад назваю Double Hot. Пад час турнэ былі дадзеныя канцэрты ў Баранавічах, Берасьці, Горадні, Бабруйску, Салігорску, Віцебску і Менску[6].

Удзельнікі рэдагаваць

  • Сяргей Міхалок (Худрук) — вакал (2014 — нашы дні)
  • Віталь Гуркоў (Агурок) — вакал (2014 — нашы дні)
  • Сяргей Каралёў (Бразыл) — вакал (2014 — нашы дні)
  • Павал Трацяк (Паша Ланістэр) — гітары, клявішныя (2014 — нашы дні)
  • Дзяніс Мельнік (Лэфт) — гітара, вакал (2014 — нашы дні)
  • Петар Ласеўскі (Пеця Бусел) — вакал (2014- нашы дні)
  • Дзяніс Стурчэнка (Дыня) — бас-гітара (2014 — нашы дні)[7]
  • Дзяніс Шураў (Шуруп) — ударныя (2014 — нашы дні)[7]
  • Уладзіслаў Сенкевмч (Краб) — труба, бэк-вакал (сьнежань 2015 — нашы дні)
  • Іван Галушка (Цыбуля) — трамбон, бэк-вакал (сьнежань 2015 — нашы дні)

Дыскаграфія рэдагаваць

Студыйныя альбомы рэдагаваць

Сынглы рэдагаваць

  • 2014 — Brutto
  • 2014 — Underdog
  • 2014 — Адидас
  • 2014 — Будзь смелым!
  • 2014 — Воины света
  • 2015 — Гарри
  • 2015 — Партизан рок
  • 2015 — Ball
  • 2015 — Kapital
  • 2015 — Olympia
  • 2015 — Родны край
  • 2015 — Вечірнє сонце
  • 2016 — 12 обезьян
  • 2016 — Молодость и радость (feat. MC Шайба)
  • 2016 — Чёрный Обелиск
  • 2016 — Середні віки
  • 2016 — Чайка
  • 2017 — Рокі

Відэакліпы рэдагаваць

  • 2014 — Brutto
  • 2014 — Underdog
  • 2014 — Гири
  • 2014 — Мяч
  • 2014 — Адидас
  • 2014 — Будзь смелым!
  • 2014 — Наша возьме
  • 2015 — Партизан Рок
  • 2015 — BALL
  • 2015 — Olympia
  • 2015 — Kapital
  • 2015 — Родны край
  • 2015 — Человек
  • 2015 — Вечірнє сонце
  • 2016 — 12 обезьян
  • 2016 — Чёрный Обелиск
  • 2016 — Середні віки
  • 2016 — Чайка
  • 2017 — Рокі
  • 2017 — Чёрный Обелиск (абноўленае лірык-відэа)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць