Agnostic Front

амэрыканскі гардкор-панк-гурт

Agnostic Front — амэрыканскі гардкор-панк-гурт, заснаваны ў Нью-Ёрку ў 1980 годзе.

Agnostic Front

Agnostic Front, 2016
Інфармацыя
Гады19801992
1997 — нашы дні
АдкульНью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амэрыкі
Моваангельская
Жанр(ы)гардкор-панк
ВыдавецLast Warning, Rat Cage, Combat, Epitaph, Hellcat, Nuclear Blast, I Scream
Зьвязаныя праектыRoger Miret and the Disasters, Madball
УдзельнікіРоджэр Мірэт
Віні Стыгма
Крэйг Сыльвэрман
Майк Гала
Покі Мо
www.agnosticfront.com

Гісторыя рэдагаваць

1980—1992 рэдагаваць

Адметнай рысай гурту, асабліва на раньнім пэрыядзе, заўсёды зьяўлялася пастаянная зьмена складу, часам зьмяняліся па некалькі музыкаў у год. Адзіным нязьменным удзельнікам зьяўляецца нью-ёрцкі гітарыст і заснавальнік калектыву Віні Стыгма, экс-удзельнік гурту Eliminators.

У 1983 годзе быў запісаны дэбютны EP United Blood. Вакалістам групы да гэтага часу стаў Роджэр Мірэт, бубначом — Рэй Барбэр, гітарыстам — Адам Мушы.

У 1984 быў выпушчаны альбом Victim In Pain. Да таго часу на бубнах быў Дэйв Джонз (крыху пазьней яго зьмяніў Джым Калеці), бас-гітара — Роб Кабула. Альбом стаў прыкметнай зьявай на мясцовай гардкор-сцэне. Agnostic Front сталі часта даваць канцэрты ў знакамітым нью-ёрцкім клюбе CBGB (акрамя іх у клюбе выступалі, напрыклад, The Cro-Mags, Murphy’s Law), дзе вакол групы сфармавалася свая каманда фанаў.

Альбом Cause For Alarm, які выйшаў у 1986 годзе, стаў бліжэй да трэш-мэталу, чым да традыцыйнага гардкор-гучаньня. Гэта не магло ня выклікаць незадаволенасьці сярод фанатаў гардкору, частка якіх адвярнулася ад гурту. Традыцыю сыходу ў трэш-мэтал працягнуў і наступны альбом — Liberty And Justice For …. У тым жа годзе вакаліст гурта Роджэр Мірэт быў арыштаваны і абвінавачаны ў захоўваньні наркотыкаў. Тым ня менш, гэта не перашкодзіла гурту адправіцца ў свой першы эўрапейскі тур (Мірэта часова замяніў Майкл Шост).

Пасьля выхаду Мірэта з-за кратаў, пры дапамозе ўдзельнікаў Madball і Sick of It All быў запісаны альбом One Voice. Але ў тым жа годзе гурт распаўся, у канцы выпусьціўшы зборнік To Be Continued і канцэртнік Last Warning. Апошні канцэрт быў дадзены ў тым жа CBGB ў сьнежні 1992 году.

1997 — нашы дні рэдагаваць

Стыгма і Мірэт аднавілі Agnostic Front у траўні 1996 году, зрабілі некалькі канцэртаў у сьнежні 1996 году, ўзялі Джымі Калеці на бубны і Роба Кабула, які граў з Against The Grain у той час, на бас. Гурт заключыў кантракт з «Epitaph Records», і ў 1998 годзе выпусьціў альбом Something’s Gotta Give (хоць, па заўвазе Мірэта, першапачатковая назва была Today, Tomorrow, Forever), дзе вярнуўся да клясычнага гардкор-гучаньня.

У наступным альбоме гурту, Riot, Riot, Upstart, прынялі ўдзел Білі Мілана з M.O.D. і Ларс Фрэдрыксэн з Rancid. У 2002 годзе Мірэт заняўся іншым праектам Roger Miret and the Disasters, гук якога быў бліжэй да Oi! гучаньня.

У 2004 годзе адбылася зьмена лэйблу на Nuclear Blast Records. 6 лістапада 2007 году Agnostic Front выпусьцілі альбом Warriors з гітом «For My Family».

У 2008 годзе сынгл «Victim in Pain» загучаў ў гульні Grand Theft Auto 4.

Дыскаграфія рэдагаваць

Студыйныя альбомы рэдагаваць

  • Victim in Pain (1984) Rat Cage Records
  • Cause for Alarm (1986) Relativity/Combat Records
  • Liberty and Justice For… (1987) Relativity/Combat Records
  • One Voice (1992) Relativity/Roadrunner Records
  • Something’s Gotta Give (1998) Epitaph Records
  • Riot, Riot, Upstart (1999) Epitaph Records
  • Dead Yuppies (2001) Epitaph Records
  • Another Voice (2004) Nuclear Blast Records
  • Warriors (2007) Nuclear Blast Records
  • My Life My Way (2011) Nuclear Blast Records

DVD/VHS рэдагаваць

  • Live at CBGB’s DVD 2006
  • CBGB’s Punk From the Bowery
  • LIVE in N.Y.C. '91… (канцэрт разам з Sick Of It All і Gorilla Biscuits)

Сынглы рэдагаваць

  • United Blood EP (1983) Last Warning Records
  • Puro des Madre (en español) EP (1998) Hellcat Records
  • For My Family EP (2007) Nuclear Blast Records
  • That’s Life 7" (2011) Bridge 9 Records

Музычныя відэа рэдагаваць

  • Anthem [Live] (1989)
  • Gotta Go (1998)
  • Riot, Riot, Upstart (1999)
  • So Pure to Me (2004)
  • Peace (2005)
  • All Is Not Forgotten (2005)
  • All Is Not Forgotten [Live] (2006)
  • Addiction (2007)
  • For My Family (2007)
  • Dead to Me [Live] (2007)
  • That’s Life (2011)
  • A Mi Manera (2011)
  • My Life My Way (2011)
  • Us Against the World (2012)
  • Blitzkrieg Bop (2013)

Зборнікі рэдагаваць

  • Raw Unleashed (1995) Grand Theft Audio
  • Respect Your Roots Worldwide (2012) Strength Records

Удзельнікі рэдагаваць

Былыя ўдзельнікі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Agnostic Frontсховішча мультымэдыйных матэрыялаў