ALF TV Game

Кампутар тыпу ZX Spectrum

ALF TV Game, альбо «Эльф» — беларуская гульнёвая прыстаўка на базе клёну дамашняга кампутара ZX Spectrum 48K. Распрацаваная берасьцейскім СКБ «Запад» і выпускалася заводам «Колератрон» у пачатку 1990-х рокаў.

Тэхнічныя характарыстыкі рэдагаваць

Збудаваная на БВМ(en) Т34ВГ1(ru). АЗП на дзьвюх рэдкіх мікрасхемах ЭКР565РУ11, якія маюць арганізацыю 65536×4), ПЗП 27256 (КР573РФ8) альбо 27c010 (128 КБ) з інтэграванымі гульнямі. Два раздымы для падлучэньня джойстыкаў, выхад RGB, ВЧ-мадулятар.

Блёк сілкаваньня зьнешні, выпрацоўвае нестабілізаванае сталае напружаньне каля 14 В. Патрэбныя для сілкаваньня прыстаўкі напружаньня 5 В і 12 В атрымліваюцца шляхам выкарыстаньня стабілізатараў унутры самой прыстаўкі.

Джойстык прастакутны, з крыжавінай і дзьвюмя кнопкамі, прыпадобнены да джойстыку ад «Dendy».

ПЗП прыстаўкі зьмяшчаюць у адной старонцы мэню, у другой — звычайны Sinclair BASIC.

Пры запуску прыстаўка выводзіла на экран сьпіс гульняў, прашытых у картрыджы. Бяз картрыджу выводзіла пусты сьпіс.

Картрыджы ўяўляюць сабой плату зь мікрасхемамі ПЗП і дэшыфратарам старонак (зварот да картрыджу ідзе праз старонкі памерам 16К). Аб’ём ПЗП у розных картрыджах розны — 128К, 256К.

Гульні рэдагаваць

Гульні ўзятыя з арыгінальнага ZX Spectrum і лякалізаваныя (маскалізаваныя, дададзенае апісаньне, зьмененае мэню, кіраваньне)[1].

Інтэграваныя рэдагаваць

Пры наяўнасьці на самой прыстаўцы ПЗП аб’ёмам 128 КБ туды ўваходзілі тры гульні:

Картрыдж «Эльф-1» рэдагаваць

Картрыдж «Эльф-2» рэдагаваць

Картрыдж «Эльф-3» рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Игры для приставки «Эльф» (рас.) Spectrum-совместимые компьютеры «Байт», «Байт-01» и прочие раритеты Праверана 17 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць