8-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага

8-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 1 сакавіка 1790 году як Пяхотны рэгімэнт дому Радзівілаў, распушчанае ў студзені 1794 году і ўзноўленае ў красавіку 1794 году.

8-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага
8 Regiment Pieszy Litewski
Гады існаваньня 1 сакавіка 1790 — студзень 1794,
красавік 17941795
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у Рэч Паспалітая
Тып пяхота
Колькасьць 1295 чалавек
Дысьлякацыя Нясьвіж, Чарнобыль (1791), Нясьвіж (1792), Плоньск, Стволавічы (1793)

Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку. Складаўся з 2 батальёнаў па чатыры роты (астатнія 8 палкоў літоўскай пяхоты мелі толькі па адным батальёне).

Разьмяшчэньне: Нясьвіж, Чарнобыль (1791), Нясьвіж (1792), Плоньск, Стволавічы (1793).

Шэфы рэдагаваць

Палкоўнікі рэдагаваць

  • князь Міхал Радзівіл
  • падпалкоўнік Севярын Жэвускі (1 сакавіка 1790)
  • Дамінік Дэдэрка

Бітвы й сутычкі рэдагаваць

Рэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Мір (11 чэрвеня 1792), Зэльва (4 ліпеня), Залужэ (11 ліпеня), Бярэсьце (23 ліпеня), Солы (25 чэрвеня 1794).

Літаратура рэдагаваць

  • Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.