4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага

4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага — коннае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай, сфармаваны ў 1733 годзе з татарскіх харугваў ваяводы кіеўскага і палявога гетмана кароннага Андрэя Патоцкага; далучыўся да саксонскіх войскаў, але з 1764 году быў на службе войска Рэчы Паспалітай.

4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага
4 Pułk Litewski Przedniej Straży

Камянец у сяр. ХІХ ст., Н. Орда
Гады існаваньня 17331795
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у Рэч Паспалітая
Тып коньніца
Дысьлякацыя Камянец Літоўскі (17821787), Барысаў (1790)

Разьмяшчэньне: Камянец Літоўскі (17821787), Барысаў (1790).

Жаўнеры 4-га палку бралі ўдзел у бітвах Сямігадовай вайны. Таксама ваявалі ў часе барскай канфэдэрацыі і расейска-польскай вайны 1792 году. Ваявалі пад Сьвержанем (10 чэрвеня 1792), Мірам (11 чэрвеня 1792), Зэльвай (4 ліпеня 1794), Ізабэлінам (7 ліпеня 1794), Мсьцібавам 10 ліпеня 1794), Берасьцем Літоўскім (23 ліпеня 1794), Дэрэчынам (1794), Мацеявічамі (10 кастрычніка 1794) і Прагай (4 лістапада 1794).

Палкоўнікі рэдагаваць

  • Сыхадзінскі (1733),
  • генэрал-маёр Чумбай Мурза Рудніцкі (1754),
  • генэрал-маёр Юзэф Беляк (17 красавіка 1764, пам. 1794)
  • Мустафа Ахматовіч (1794).

Літаратура рэдагаваць

  • Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.