Яўмонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Eumund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aevo + Mund
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Яўмонт»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Авімунд, Евімунд або Еўмунд (Awimund[1], Evemundus[2], Eumund) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Awild) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: piæ memoriæ Iosephi Iawmont, Parochi eiusdem olim (1639 год)[9].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 239.
  2. ^ Schramm G. Zweigliedrige Personennamen der Germanen. — Berlin, 2013. S. 96, 276.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 51.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 86.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 378.