Яша Бурш

беларускі паэт і мастак у Польшчы

Яша Бурш, сапр. Янка Анісэровіч (12 верасьня 1929, Баранавічы, Польская Рэспубліка — 29 студзеня 2007) — беларускі паэт і мастак у Польшчы. Лічыцца ці ня першым беларускім паэтам-мадэрністам.

Яша Бурш
Выява Яшы Бурша
Выява Яшы Бурша
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ян Анісяровіч
Псэўданімы Яша Бурш
Я. С.
Нарадзіўся 12 верасьня 1929(1929-09-12)
Памёр 29 студзеня 2007(2007-01-29) (77 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці маляр, паэт
Гады творчасьці 1957—2007
Кірунак мадэрн
Жанр мадэрновая паэзія
Мовы беларуская, польская
Дэбют 1957

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся 12 верасьня 1929 году ў Баранавічах Польскай Рэспублікі.

Пасьля вайны ў 1950 годзе з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў Варшаву. У 1957 годзе закончыў Варшаўскую акадэмію мастацтваў, пасьля чаго доўгі час працаваў у варшаўскіх школах настаўнікам жывапісу.

Памёр 29 студзеня 2007 году. Пахаваны ў Варшаве на Паўночных камунальных могілках.

Творчасьць рэдагаваць

Дэбютаваў у 1957 годзе ў газэце «Ніва» пад крыптанімам Я. С., дзе даводзіў неабходнасьць аб’яднаньня беларускіх творцаў у Польшчы. Таксама ў «Ніве» ў 1958 годзе пад псэўданімам Ян Станіслаў дэбютаваў як паэт двума адназвароткавымі катрэнамі: «Прыляж ля мяне, вецярок» і «Сонейка сьвеціць, сьмяецца і грэе», але гэтыя вершы нетыповыя для творчасьці Я. Бурша, яны належаць да сілаба-тонікі, сістэмы вершаскладаньня, якою паэт не карыстаўся. Магчыма, дэбютныя творы Я. Бурша былі рэдагаваны Г. Валкавыцкім, галоўным рэдактарам «Нівы».

Стаў вядомым мастаком у Польшчы, ляўрэатам многіх польскіх ды міжнародных прэмій, меў больш за 50 ўласных і больш за 100 калектыўных выставаў жывапісу (польскіх і міжнародных). Яго карціны знаходзяцца ў фондах многіх музэяў, у тым ліку ў Нацыянальным музэі ў Варшаве і Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.

Творы рэдагаваць

  • 4 вершы — «Краса і сіла» — анталёгія беларуская паэзіі ХХ стагодзьдзя. Менск, 2003