Ясьменцы

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Я́сьменцы[1] — былая вёска ў Сьпярыскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (35 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў «чыстыя месцы».

Ясьменцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Сьпярыскі
Насельніцтва: 0 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
СААТА: 3203866091
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′57″ пн. ш. 30°10′40″ у. д. / 51.7325° пн. ш. 30.17778° у. д. / 51.7325; 30.17778Каардынаты: 51°43′57″ пн. ш. 30°10′40″ у. д. / 51.7325° пн. ш. 30.17778° у. д. / 51.7325; 30.17778
Ясьменцы на мапе Беларусі ±
Ясьменцы
Ясьменцы
Ясьменцы
Ясьменцы
Ясьменцы
Ясьменцы

Геаграфія рэдагаваць

Разьмяшчэньне рэдагаваць

За 10 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 27 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы ВасілевічыХвойнікі ад лініі КаленкавічыГомель), 130 км ад Гомелю.

Транспартная сетка рэдагаваць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе КамарынБрагін.

Пляноўка складаецца з прасталінейнай мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджваньня ўсе пабудовы зьнесены і пахаваны пад пластом зямлі.

Гісторыя рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. З 1811 году валоданьне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся: капліца, вятрак, гамарня, у Брагінскай воласьці.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Краіна рад», працавалі вятрак (з 1915 году) і гамарня. Уваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтар — вёска Глухавічы).

20 студзеня 2005 году вёска ліквідаваная рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў[2].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1850 год — 11 двароў.
  • 1897 год — 30 двароў, 195 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 45 двароў, 227 жыхароў.
  • 1959 год — 173 жыхары (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (35 сем’яў) пераселены.
  • 2010 год — жыхароў няма.

Вядомыя выхадцы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць