Ясын Буну

мараканскі футбаліст

Ясын Буну (па-арабску: ياسين بونو‎; нар. 5 красавіка 1991 году) — мараканскі футбаліст, брамнік саудаўскага клюбу «Аль-Гіляль» і нацыянальнай зборнай Марока. Спартовец нарадзіўся ў канадзкім Манрэалі ў мараканскай сям’і, якая, калі малому было тры гады, вярнулася ў Марока.

Ясын Буну
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 красавіка 1991(1991-04-05)[1] (33 гады)
Рост 195 см
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Гіляль
Нумар 37
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012
2012—2016
2014—2016
2016—2020
2019—2020
2020—2023
2023—
Выдад
Атлетыка Мадрыд Б
Сарагоса (арэнда)
Жырона
Сэвільля (арэнда)
Сэвільля
Аль-Гіляль
8 (0)
47 (0)
38 (0)
83 (0)
6 (0)
90 (1)
21 (0)
Зборныя
2013— Марока 61 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
30 студзеня 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Гулец далучыўся да акадэміі клюбу «Выдад», якую скончыў і быў залічаны ў шэрагі асноўнай каманды клюбу. Дэбютаваў у складзе клюбу ў 2011 годзе. Сваімі нешматлікімі выступамі прыцягнуў увагу мадрыдзкага «Атлетыка», які набыў футбаліста 14 чэрвеня 2012 году. У Гішпаніі мараканец ня здолеў прабіцца ў асноўны склад, час ад часу зьяўляючыся ў заяўцы на гульні як рэзэрвовы брамнік. Пасьля сыходу ўлетку 2014 году Тыбо Куртуа і Даніеля Арансубіі брамнік стаў часьцей зьяўляцца на лаве запасных гульцоў, аднак 1 верасьня на правах арэнды перайшоў у «Сарагосу»[2], якая тым часам знаходзілася ў другім дывізіёне. Першы час мараканец не выходзіў на пляцоўку, дэбютаваўшы толькі 11 студзеня ў прагуляным матчы супраць «Ляс-Пальмасу» зь лікам 5:3. Па вяртаньні ў Мадрыд пасьля двухгадовай арэнды, гулец сышоў у «Жырону»[3]. Мараканец чаргаваў гульні зь іншым брамнікам клюбу Рэнэ Раманам, а клюб прабіўся да ўдзелу ў розыгрышу Ля-Лігі. На пачатку 2019 годзе стаў асноўным бранікам клюбу, але паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў каталёнскі клюб страціў месца ў элітным дывізіёне. Тым ня менш, Буну застаўся выступаць у Ля-Лізе, бо быў прыдбаны «Сэвільляй». Брамнік, аднак, быў рэзэрвай для Томаша Вацліка, але пасьля сыходу чэха мараканец стаў часьцей зьяўляцца на пляцоўцы.

Міжнародная рэдагаваць

Буну меў магчымасьць выступаць як за зборную Канады, гэтак і за зборную Марока. Брамнік абраў Марока, за зборную якой дэбютаваў 15 жніўня 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Буркіна-Фасо.

Дасягненьні рэдагаваць

«Выдад»:

«Атлетыка»:

«Сэвільля»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць