Ян Сямён Алелькавіч

Ян Сямён Алелькавіч (? — 9 сакавіка 1592) — грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ян Сямён Алелькавіч
Я. С. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст.
Я. С. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1559
Памёр 9 сакавіка 1592(1592-03-09)
Пахаваны
Род Алелькавічы
Бацькі Юры Юр’евіч Алелькавіч
Кацярына Тэнчынская[d]

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік княскага роду Алелькавічаў, сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Аляксандра і Юрыя, разам зь якімі падарожнічаў па эўрапейскіх унівэрсытэтах[1]. Наведаў Балёньню, Рым. Перайшоў у каталіцтва.

У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Новае Места ў Слуцку, Капыль, Лішкаў і іншыя. Прадаў свой маёнтак Гавязна Мікалаю Радзівілу «Сіротку»[2].

Пабраўся шлюбам з Соф’яй, дачкой ваяводы падольскага Мікалая Мялецкага[3]. Дзяцей не пакінуў. Быў апошнім прадстаўніком мужчынскай лініі роду.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць