Ян Корсак (сын Рамана)

Ян Корсак (к. 1620 — 1697) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі (з 1660).

Ян Корсак

Герб «Корсак»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся к. 1620
Памёр 1697(1697)
Род Корсакі
Бацькі Раман Корсак
Дзеці Стэфан Корсак[d] і Тэадора з Корсакаў[d]

Валодаў Псуяй у Полацкім ваяводзтве.

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Корсакаў гербу ўласнага, сын Рамана.

З 1658 займаў пасаду падчашага полацкага, з 1659 — падкаморага[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Насевіч В. Корсакі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 138.

Літаратура рэдагаваць