Ян Бутрым (? — да 1428) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (1412—1420), намесьнік смаленскі (1422—1423). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Тапор».

Ян Бутрым
лац. Jan Butrym

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр да 1428
Род Бутрымы[d]
Бацькі Бутрым (?)
Дзеці Юры

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Жырмунах Лідзкага павету.

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Бутрым

Бота або Бута (Boto, Buto) і Рым (Rim) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[2], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[3]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Rimboto[5][6] (Rimbotus[7]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Butrim Souiczouicz (1387—1394 гады)[8]; па(н) Бутри(м) (20 траўня 1407 году)[9]; cum Butrymo[10], Butrim[11] (Butrym[12]; 2 кастрычніка 1413 год); Johanne Buttrim de Szzyrmuni (26 студзеня 1416 году)[13]; Johannes Butrim Smolnensis (27 верасьня 1422 году)[14]; Ioanne Butrino marschalco nostro (10 лістапада 1430 году)[15]; Buttrym[12].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Яго бацькам, магчыма, быў пляменьнік маці Вітаўта Бутрым, забіты на загад Ягайлы ў 1382 годзе. Быў у сваяцтве з Монтаўтамі.

Упершыню ўпамінаецца ў канцы XIV ст. у паручыцельстве за Братошу Кайлутавіча. У 1410 годзе езьдзіў з пасольствам да караля Чэхіі Вацлава ў Прагу, у 1416 годзе — да вялікага магістра, у 1419 годзе — у Маскву. У 1412—1420 гадох быў маршалкам гаспадарскім, у 1422—1423 гадох — намесьнікам смаленскім. У 1414 годзе трапіў у палон да крыжакоў.

Паводле папскай булы ад 31 жніўня 1418 году, яго жонкай была русінка, якая адмовілася перайсьці ў каталіцтва, таму прасіў папскага дазволу скасаваць шлюб. У шлюбе меў сына Юрыя[16].

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да актаў Гарадзельскай уніі (1413 год) і Мельнскага міру (1422 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі[17][18]:

+ • s • iohis • butrim • de zirmuni
+ s(igillum) butrim [her(edi)]s de szyrmuny

У гэтых пячацях засьведчыў тагачасную літоўскую (беларускую) назву свайго вотчыннага ўладаньня — Жырмуны (Zirmuni, Szyrmuny).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 1273.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  5. ^ Geschichts-Quellen der Stadt Wien. Abt. 1. — Wien, 1877. S. 63.
  6. ^ Monumenta Boica. Vol. 26. — Monachii, 1826. S. 12—13, 646.
  7. ^ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
  8. ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  9. ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 35.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57, 69.
  12. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 219.
  13. ^ Semkowicz W. Nieznane nadania Witolda dla osób prywatnych // Ateneum Wileńskie. Z. 3—4, 1931. S. 852.
  14. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  15. ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 11.
  16. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 220.
  17. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 52.
  18. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 87.

Літаратура рэдагаваць