Якуб Ясінскі, альбо дзьве Польшчы

(Перанакіравана з «Якуб Ясінскі, або дзьве Польшчы»)

«Якуб Ясінскі, альбо дзьве Польшчы» (па-француску: Jacques Jasiński ou les deux Polognes, па-польску: Jakub Jasiński albo dwie Polski) — празаічная драма на францускай мове, напісаная Адамам Міцкевічам у 1836 годзе[1].

Якуб Ясінскі, альбо дзьве Польшчы
Jacques Jasiński ou les deux Polognes
Жанр: драма
Аўтар: Адам Міцкевіч
Мова арыгіналу: француская
Год напісаньня: 1836
Публікацыя: 1867
Выдавецтва: Paris, Librairie de Luxembourg
Электронная вэрсія

Драма складалася зь пяці актаў, але захаваліся толькі тры-чатыры сцэны першага акту й апісаньне галоўнага героя[2][3]. Галоўным героем драмы быў Якуб Ясінскі, а сюжэт быў заснаваны на падзеях Паўстаньня Касьцюшкі[4]. Аднак Ясінскі ў творчасьці Міцкевіча быў амаложаны на адзінаццаць гадоў у параўнаньні з рэальным узростам Якуба ў час паўстаньня[5].

Разам з «Барскімі канфэдэратамі» драма была задумана для паказу ў францускіх тэатрах, асабліва ў вельмі папулярным тэатры Porte Saіnt-Martіn[6]. Аднак драма, нягледзячы на ​​прыхільныя меркаваньні такіх пісьменьнікаў, як Альфрэд дэ Віньі і Жорж Санд, не была прынята да інсцэнізацыі[7].

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Maria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 143—150, 2016.
  • Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Міцкевіч Адам
  2. ^ Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 279—280.
  3. ^ Maria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 147.
  4. ^ Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 280.
  5. ^ Maria Prussak. Francuskie teksty Adama Mickiewicza. «Teksty Drugie». 1, s. 147.
  6. ^ Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 279.
  7. ^ Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6, s. 280.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць