Яка Біёл

славенскі футбаліст

Яка Біёл (па-славенску: Jaka Bijol; нар. 5 лютага 1999 году) — славенскі футбаліст, цэнтральны абаронца італьянскага клюбу «Ўдынэзэ» і нацыянальнай зборнай Славеніі.

Яка Біёл
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лютага 1999(1999-02-05)[1] (25 гадоў)
Рост 1,9 м
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Удынэзэ
Нумар 29
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018
2018—2022
2020—2021
2022—
Рудар
ЦСКА Масква
Гановэр-96 (арэнда)
Удынэзэ
30 (3)
81 (6)
30 (0)
53 (3)
Зборныя
2018— Славенія 47 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў паўабаронца абарончага пляну. Першым клюбам стаў «Рудар», у складзе якога быў гульцом асноўнага складу ў дэбютным сэзоне 2017—2018 гадоў. 22 чэрвеня 2018 году расейскі ЦСКА абвесьціў аб складаньні пяцігадовага кантракту зь Біёлам[3]. 18 верасьня 2020 году славенец быў аддадзены ў арэнду на адзін год у нямецкі «Гановэр-96»[4]. 14 ліпеня 2022 году стала вядома, што Біёл узгодніў умовы пяцігадовай дамовы з клюбам Сэрыі А «Ўдынэзэ» на суму больш чым 4 мільёны эўра[5]. У лістападзе 2023 года ён атрымаў пашкоджаньне стопы, празь якое выбыў больш чым на два месяцы[6].

Міжнародная рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Славеніі 13 кастрычніка 2018 году ў матчы Лігі нацыяў 2018—2019 гадоў супраць зборнай Нарвэгіі[7]. Свой першы гол зьдзейсьніў у таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі 26 сакавіка 2022 году, чым забясьпечыў нічыю зь лікам 1:1[8].

Дасягненьні рэдагаваць

ЦСКА:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць