Явід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Áviðr
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Evo + Wid
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Явід»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Авід або Авіда (Áviðr, Ovida[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Evilda) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[5], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6].

Адпаведнасьць імя Явід германскаму імю Ovida прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Явидъ (Наўгародзкі першы летапіс)[8]; у Немемчине чотыри чоловеки, на имя: Явид (1440—1492 гады)[9]; сведки… Богданъ Явидовичъ (1444 год)[10]; Роман Явидовичъ… Юрии Явидовичъ (1528 год)[11]; у Пеняньскомъ повете… служъбы людеи… а Юрка Явидовича (каля 20 чэрвеня 1530 году)[12]; подданый господарьский Одельщанинъ на имя Гринъ Явидовичъ (11 лістапада 1540 году)[13].

Носьбіты рэдагаваць

Явіды — літоўскі шляхецкі род[14].

У 1525 годзе ўпаміналася пустаўшчына Явідаўшчына (Явидовщина) Гарадзенскага павету[15].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Явідаўшчына.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 217.
  2. ^ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
  3. ^ Pesch D. Nordische Vornamen: Vornamen aus dem Norden dieser Welt. — Norderstedt, 2009. S. 9.
  4. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 38.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 86.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 77.
  8. ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 54.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
  10. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 16.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 7 (1506—1539). — Vilnius, 2011. P. 522.
  13. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 211—212.
  14. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты
  15. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 298.