Юсэф Эн-Нэсыры
Юсэф Эн-Нэсыры (па-арабску: يوسف النصيري; нар. 1 чэрвеня 1997 году) — мараканскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Сэвільля» і нацыянальнай зборнай Марока. Усю сваю кар’еру гулец правёў у Гішпаніі, выступаючы за «Малягу», куды патрапіў з акадэміі імя караля Магамэда VI, «Леганэс» і «Сэвільлю». Самым пасьпяховым лічыцца пэрыяд у «Сэвільлі», асабліва сэзон 2020—2021 гадоў, калі футбаліст заняў пяты радок у сьпісе найлепшых бамбардзіраў з 18 галамі на рахунку. У тым жа сэзоне гулец быў абраны найлепшым футбалістам студзеня ў Ля-Лізе, бо 9 студзеня адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Рэал Сасьедаду» (3:2)[2], а 23 студзеня столькі ж галоў улучыў у браму «Кадысу» (3:0)[3].
Юсэф Эн-Нэсыры | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1997[1] (26 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сэвільля | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2017 2017—2018 2018—2020 2020— |
Маляга 2 Маляга Леганэс Сэвільля |
29 (16) 38 (5) 49 (13) 133 (44) |
Зборныя | ||
2016— | Марока | 67 (18) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дасягненьні рэдагаваць
«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2020, 2023
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Youssef En-Nesyri // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «La Liga: En-Nesyri hat-trick helps Sevilla beat Sociedad». The Hindu.
- ^ «En-Nesyri nets hat trick as Sevilla rises to 3rd in Spain». Toronto Star.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball