Юры Бойка

украінскі палітык

Юры Анатольевіч Бойка (па-ўкраінску: Юрій Анатолійович Бойко) — украінскі палытык, бізнэсовец ды дзяржаўны дзяяч. Народны дэпутат Украіны, з 21 красавіка 2022 — галава дэпутатскае групы «Плятформа за жыцьцё ды мір» у Вярхоўнай Радзе, якая створаная з былых удзельнікаў Апазыцыйнай платформы — За жыцьцё. Герой Украіны. Народны дэпутат Украіны VI, VIII ды IX скліканьняў. Віцэпрэм’ер-міністар Украіны (2012—2014) ва ўрадзе Міколы Азарава. Міністар энэргетыкі ды вугальнай прамысловасьці Украіны ў другуім урадзе Віктора Януковіча 2006—2007 г., ды ад 9 сьнежня 2010 году (з 11 сакавіка 2010 і да рэарганізацыі міністэрства — Міністар паліва ды энэргетыкі Ўкраіны) па 24 сьнежна 2012 году. Былы ўдзельнік прарасейскае партыі рэгіёнаў ды Апазыцыйнага блёку. Кандыдат на пост Прэзыдэнта Ўкраіны ў 2014 ды 2019 гадох. На выбарах 2019 году атрымав чацьверты вынік з 11,67% падтрымкі.

Юры Бойка
Юры Бойка
Юры Бойка
віцэпрэм’ер-міністар Украіны
2012 — 2014
Прэзыдэнт: Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар: Мікола Азараў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 кастрычніка 1958(1958-10-09) (65 гадоў)
Горлаўка
Данецкая вобласьць
УССР, СССР
Партыя: Партыя рэгіёнаў
Апазыцыйны блёк
Апазыцыйная платформа — За жыцьцё
Сужэнец: Вера
Дзеці: Анатоль
Юры
Мікола
Яраслава
Уляна
Марыя
Адукацыя:
Узнагароды:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць