Эталійскі зьвяз — палітычнае аб’яднаньне старажытнагрэцкіх полісаў Сярэдняй Грэцыі. Існавала з III стагодзьдзя да н. э. да 146 да н. э. Да III стагодзьдзя да н. э. так называўся зьвяз плямёнаў, што насялялі старажытнагрэцкі рэгіён Этолію.

Грэцыя і Македонія ў 200 годзе да н. э.

Да III стагодзьдзя да н. э. да зьвязу далучылася частка Тэсаліі, Бэотыя, шэраг полісаў Пэляпанэса, востраў Кефалёнія. Сябры зьвязу мелі роўныя правы і абавязкі, агульнае грамадзянства, але кожны з удзельнікаў ва ўнутраных справах захоўвалі аўтаномію. Зьвяз распаўся па заваяваньні Грэцыі Старажытным Рымам у 146 годзе да н. э.