Эстонскі нацыянальны музэй

Эстонскі нацыянальны музэй (па-эстонску: Eesti Rahva Muuseum) — гісторыка-культурны музэй у Тарту, заснаваны ў 1909 року.

Эстонскі нацыянальны музэй
Eesti Rahva Muuseum
Выява лягатыпу
Месцазнаходжаньне ТартуЭстонія
Адрас Вэскі, 32
Створаны 1909 г.
Адкрыты 1909
erm.ee

Гісторыя рэдагаваць

Музэйная ўстанова была створаная ў 1909 з мэтаю захаваньня і дасьледаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Эстоніі[1]. У 1922 музэй пераехаў у мызу Раадзі(et)[2], дырэктарам стаў Ілмары Манінэн.

У 1940 на тэрыторыі маёнтку быў пабудаваны аэрадром. У 1944 галоўны будынак музэю быў зьнішчаны пры наступе на Тарту. Аэрадром стаў сакрэтнай савецкай базай[1], і музэй быў перамешчаны ў будынак былога суду на вуліцы Вэскі. Ягоныя калекцыі захоўваліся ў розных будынках (у асноўным у цэрквах), а ён атрымаў назву Этнаграфічнага музэю Эстонскай ССР. Імя нацыянальнага было вернутае музэю ў 1988 року.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б New building (анг.). Eesti rahva museum. Праверана 12 жніўня 2015 г.
  2. ^ History of manor (анг.). Eesti rahva museum. Праверана 12 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Эстонскі нацыянальны музэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў