Эмпалі (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб

«Э́мпалі» (па-італьянску: Empoli) — італьянскі футбольны клюб з гораду Эмпалі. Заснаваны ў 1920 годзе.

Эмпалі
Поўная назва Empoli Football Club SpA
Заснаваны 1920
Горад Эмпалі, Італія
Стадыён Карлё Кастэляні
Умяшчальнасьць: 16 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
empolifc.com (італ.)

Гісторыя рэдагаваць

У жніўні 1920 году ў Эмпалі паўсталі адразу два клюбы, якія, аднак, пасьля ўдзелу ў турніры ў Сан-Мініята ўзьядналіся ў адзіны футбольны клюб. У наступным сэзоне клюб пасьля далучэньня да Італьянскай фэдэрацыі футболу, ратыфікаванага рэгіянальным Тасканскім камітэтам, быў улучаны да трэцяй лігі Тасканы, дзе каманда адразу дасягнула другога месца ў групе А[1]. У сэзоне 1922—1923 гадоў «Эмпалі» зноў спыніўся на другім радку ў групе А, прабіўшыся ў фінальны раўнд пасьля перамогі ў турніры плэй-оф, які ладзіўся ў Флярэнцыі. 15 красавіка 1923 году эмпалійцы выгулялі клюб «Пантэдэра» зь лікам 1:0. Сэзон завяршыўся трэцім месцам у фінальнай групе[1]. Наступныя тры сэзоны, з 1923 па 1926 гады, «Эмпалі» працягваў гуляць у Тасканскім трэцім дывізіёне. Затым, у сэзоне 1926—1927 гадоў, дружына здабыла перамогу ў сваім дывізіён і ўзяў удзел ў міжрэгіянальным фінале.

Да сярэдзіны 1930-х гадоў «Эмпалі» гуляў у розных лігах і часам сутыкаўся з эканамічнымі цяжкасьцямі. У сэзоне 1935—1936 гадоў у Сэрыі С клюб пасьля некалькіх матчаў быў вымушаны спыніць выступы, бо многія гульцы каманды былі прыцягнутыя ў войска. У наступным сэзоне «Эмпалі» аднавіў выступы, але гэтым разам у Тасканскае лізе, якая адразу ж скарылася клюбу. Эмпалійцы зноў трапілі ў Сэрыю С, дзе і выступалі да прыпыненьня футбольных спаборніцтваў праз Другую сусьветную вайну. 15 верасьня 1935 году «Эмпалі» дэбютаваў у розыгрышы Кубка Італіі, выгуляўшы ў хатнім матчы «Пантадэру» зь лікам 1:0. Па вайне клюб аднавіў сваю дзейнасьць і быў запрошаны ў Сэрыі Б. У гэтай лізе дружына правяла чатыры сэзоны запар, заняўшы ў сэзоне 1946—1947 гадоў ажно 3 радок. У гэты час асноўным колерам клюбу стаў сіні. Паводле вынікаў сэзону 1949—1950 гадоў «Эмпалі» страціў месца ў Сэрыі Б, апусьціўшыся ў Сэрыю С. Па шасьці сэзонаў, у выніку сваёй кволасьці тасканцы нават спусьціліся ў Сэрыю Д.

Клюб нават быў у кроку ад вылету ў рэгіянальную лігу, але здолеў захаваць сваё месца. На самым пачатку 1960-х гадоў «Эмпалі» вярнуўся ў Сэрыю С, але толькі на адзін сэзон. Наступнае вяртаньне адбылося у чэрвені 1963 году. Пасьля гэтага каманда 20 гадоў трымалася ў трэцім дывізіёне, дзе спаборнічала некалькі гадоў. Паводле вынікаў сэзону 1985—1986 гадоў «Эмпалі» атрымала падвышэньне ў Сэрыю А. Гуляючы свае першыя хатнія матчы ў элітным дывізіёне ў Флярэнцыі, дэбют «Эмпалі» ў Сэрыі А быў адзначаны перамогай над «Інтэрнацыянале» зь лікам 1:0. Дзякуючы выліку з «Удынэзэ» дзевяці пунктаў, эмпальцы пазьбеглі вылету, здабыўшы 23 пунктаў і забіўшы 13 галоў у 30 матчах. У наступным сэзоне ўжо «Эмпалі» атрымала пяць пунктаў штрафу, праз што клюб страціў месца ў Сэрыі А, не зважаючы на паляпшэньне гульні каманды. У 1989 годзе «Эмпалі» зноў апусьціўся ў Сэрыю C1.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Самуэле Пэрызан 1997
2   Аб Саба Гаглічыдзэ 2004
3   Аб Джузэпэ Пэцэльля 1997
4   Аб Сэбастыян Валюкевіч 2000
5   ПА Альбэрта Грасі 1995
7   Нап Стывэн Шпэндзі (ар. Чэзэна) 2003
8   ПА Віктар Каваленка (ар. Аталянта) 1996
9   Нап Франчэска Капута 1987
10   Нап Мбай Ньянг 1994
11   Нап Эмануэл Г’ясі 1994
13   Аб Лібэрата Какачэ 2000
16   ПА Люка Бэлярдынэльлі 2001
17   Нап Альбэрта Чэры (ар. Кома) 1996
18   ПА Рэзван Марын (ар. Кальяры) 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Барташ Бэрашынскі (ар. Сампдорыя) 1992
20   Нап Матэо Канчэліеры (ар. Ляцыё) 2002
21   ПА Якапа Фацыні 2003
23   Нап Матыя Дэстра 1991
24   Аб Тайран Эбуэгі 1995
25   Бр Элія Капрыле (ар. Напалі) 2001
27   ПА Шыман Журкоўскі (ар. Спэцыя) 1997
28   Нап Нікалё Камб’ягі (ар. Аталянта) 2000
29   ПА Юсэф Малег (ар. Леччэ) 1998
30   ПА Сымонэ Бастоні (ар. Спэцыя) 1996
33   Аб Сэбастыяна Люпэрта (капітан) 1996
34   Аб Ардыян Ісмайлі 1996
99   Бр Этрыт Бэрыша 1989
  Аб Лярэнца Танэльлі 1990

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б «1920—1929». Empoli Calcio.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць