Экспромт (літаратура)

Экспро́мт (літаратура) — невялікі верш, складзены хутка, бяз доўгага папярэдняга абдумваньня. Зьяўляецца разнавіднасьцю імправізацыі, пры якой вершы ўзьнікаюць у часе іх выкананьня. Вершы-экспромты ёсьць у Я. Коласа («Максіму Танку. Экспромтам»), П. Пестрака («Закончана дарога. Экспромт»), Э. Акуліна («Экспромт») і інш.

Літаратура рэдагаваць