Штэхцойг (па-нямецку: Stechzeug) — узмоцнены паўдасьпех для конных паядынкаў у рыцарскіх баях на дзідах. Штэхцойг зьявіўся ў Эўропе ў пачатку XV стагодзьдзя.

Штэхцойг, на вешалцы разам з абаронай для конскай галавы

Меў закрыты шалом тыпу «жабіная галава» зь вельмі тоўстай стальлю, які мацаваўся на грудзях трыма шрубамі. Кірыс быў кароткі са шчытом (Тарчыла) на левым баку (дадатковая абарона сэрца). Справа да кірысы мацаваўся масіўны крук для дзіды. Да нагрудніку далучалі налантушнік, а да яго — дугападобныя плястынкі з тоўстай сталі, якія затуляюць сьцёгны і калені. Дасьпех важыў больш за 40 кг. У вайсковай справе не выкарыстоўваўся.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць