Шантáль Муф (па-француску: Chantal Mouffe; 17 чэрвеня 1943, Шарлеруа, Бэльгія) - бэльгійская філёзафка, палітычная мысьлярка, прафэсарка палітычнай навукі.

Шанталь Муф
Chantal Mouffe
Дата нараджэньня 17 чэрвеня 1943
Месца нараджэньня Шарлеруа, Бэльгія
Кірунак Палітычная філязофія
Значныя ідэі Аганістычная дэмакратыя, Радыкальная дэмакратыя

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Шанталь Муф навучалася ў Лёвэне, Парыжы і Эсэксе, працавала ў шматлікіх унівэрсытэтах па ўсім свеце, у Эўропе, а таксама ў ЗША, Канадзе і Лацінскай Амэрыцы. Яна таксама была прафэсаркай-кансультанткай у Гарвардзе, Корнеле, Прынстане, а таксама ў CNRS (Парыж).

У пэрыяд 1989-1995 зьяўлялася дырэктаркай праграмы ў Міжнародным філязофскім калежы ў Парыжы. У цяперашні час яна зьяўляецца прафэсаркай катэдры палітычных навук і міжнародных адносінаў Вэстмінстэрскага ўнівэрсытэту ў Злучаным Каралеўстве, дзе ўзначальвае Цэнтар дасьледаваньня дэмакратыі[1].

Жыве і працуе ў Злучаным Каралеўстве.

Палітычная думка рэдагаваць

Шанталь Муф - выдатная крытыца дэлібэратыўнай дэмакратыі (асабліва падыходаў Дж. Роўлза і Ю. Габэрмаса), яна таксама вядомая тым, што крытычна выкарыстоўвае працу Карла Шміта, галоўным чынам панятак «палітычнае», прапаноўваючы радыкалізацыю сучаснай дэмакратыі - тое, што яна называе «аганістычны плюралізм»[2]. Таксама яна вельмі цікавіцца радыкальным патэнцыялам мастацкіх практык[3].

Дэбютавала ў 1985 годзе з эсэ «Гегемонія і сацыялістычная стратэгія», якое напісала разам з мужам Эрнэстам Лаклаў (1935-2014), аргентынскім філёзафам і палітычным мысьляром. Аўтары паспрабавалі перарабіць сацыялісцкі праект, прапанаваўшы выйсьце, у якім апынуліся аданачасова камунісцкая лявіца і сацыял-дэмакратыя. Аўтары стаяць на пазыцыі постмарксізму і антыэсэнцыялізму[4]. Шанталь Муф прызнала, што марксісцкія схемы аналізу больш неэфэктыўныя для аналізу новых грамадзкіх рухаў 1960-х (рух фэміністак, фэміністаў, гомасэксуалаў, мурынаў і пад.). Шанталь Муф і Эрнэст Лаклаў імкнуліся выпрацаваць тэорыю, якая б не арыентавалася выключна на эканамічную эксплёатацыю і клясавыя адносіны. Такім парадкам, праца прапанавала крытыку эсэнцыялізму, абапіраючыся на структуралісцкія і постструктуралісцкія падыходы (у вэрсіі такіх аўтараў, як Ж. Дэрыда, Ж. Лякан і М. Фуко), а таксама на канцэпт гегемоніі, прапанаваны А. Грамшы[5].

Існым мадэлям дэмакратыі Шанталь Муф супрацьпастаўляе ідэю і праект «радыкальнай і плюральнай дэмакратыі», якая вядзе да «радыкалізацыі сучаснай дэмакратычнай традыцыі» шляхам «пашырэньня і паглыбленьня дэмакратычнай рэвалюцыі»[6]. У цэнтры гэтай тэорыі месьціцца ідэя, што палітыка, а таксама дэмакратыя, неаддзельныя ад канфліктнага вымярэньня, якое лічыцца немагчымым ліквідаваць ніводным «рацыянальным працэсам перамоваў»[7]. То бок канфлікт у дэмакратыі - гэта не нэгатыўны элемэнт, а неабходны і важны рухавік разьвіцьця дэмакратыі[8].

Апошнім часам дасьледніца да ўсяго займаецца аналізам розных формаў папулізму, у прыватнасьці левага папулізму[9].

Бібліяграфія рэдагаваць

Публікацыі па-ангельску:

● Gramsci and Marxist Theory. Londres – Boston: Routledge / Kegan Paul, 1979.

● Hegemony and Socialist Strategy: Towards a Radical Democratic Politics. coécrit avec Ernesto Laclau, Londres – New York: Verso, 1985.

● Dimensions of Radical Democracy: Pluralism, Citizenship, Community. Londres – New York: Verso, 1992.

● The Return of the Political. Londres – New York: Verso, 1993.

● Deconstruction and Pragmatism. Londres – New York: Routledge, 1996.

● The Challenge of Carl Schmitt. Londres – New York: Verso, 1999.

● The Democratic Paradox. Londres – New York: Verso, 2000.

● The legacy of Wittgenstein: Pragmatism or Deconstruction. Francfort – New York: Peter Lang, 2001.

● On the Political. Abingdon – New York: Routledge, 2005.

● Agonistics: thinking the world politically. London: Verso, 2013, Chantal Mouffe et Íñigo Errejón, Podemos: In the name of the people., Lawrence and Wishart, 2016, 160 p.

● Chantal Mouffe, Artistic Strategies in Politics and Political Strategies in Art. Tom Bieling (Ed.), 2019, Design (&) Activism: Perspectives on Design as Activism and Activism as Design, Milano: Mimesis, p. 53–57.

Публікацыі па-француску:

● Le politique et ses enjeux. Pour une démocratie plurielle. Paris: La Découverte/MAUSS, 1994.

● Quelle citoyenneté pour quelle démocratie? conférence-débat avec l'Association Démosthène, Éd. Démosthène, 1997 Hégémonie et stratégie socialiste: Vers une démocratie radicale [«Hegemony and Socialist Strategy: Towards a Radical Democratic Politics»], Besançon, Les Solitaires Intempestifs, 2009, 336 p. (ISBN 978-2-84681-245-0)

● Agonistique: Penser politiquement le monde [«Agonistics: thinking the world politically»], Paris, Beaux-Arts de Paris éditions, 2014, 164 p. (ISBN 978-2-84056-440-9)

● Le paradoxe démocratique [«The Democratic Paradox»] , Paris, Beaux-Arts de Paris éditions, 2016, 152 p. (ISBN 978-2-84056-486-7)

● L'illusion du consensus [«On the Political»], Paris, Albin Michel, 2016, 170 p. (ISBN 978-2-226-31493-2)

● Chantal Mouffe et Iñigo Errejon, Construire un peuple, pour une radicalisation de la démocratie, Paris, Les éditions du Cerf, 2017, 256 p. (ISBN 978-2-204-12154-5)

● Chantal Mouffe, Pour un populisme de gauche, Paris, Albin Michel, 2018, 144 p. (ISBN 978-2-226-43529-3)

● Chantal Mouffe (trad. de l'anglais), La Révolution démocratique verte, Paris, Albin Michel, 2023, 116 p. (ISBN 978-2-226-47855-9).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ "Professor Chantal Mouffe". University of Westminster, https://www.westminster.ac.uk/about-us/our-people/directory/mouffe-chantal
  2. ^ Mouffe Chantal, «Politique et agonisme», Rue Descartes, 2010/1 (n° 67), p. 18-24. DOI: 10.3917/rdes.067.0018. URL: https://www.cairn.info/revue-rue-descartes-2010-1-page-18.htm
  3. ^ Mouffe Chantal, «Le politique et la dynamique des passions», Rue Descartes, 2004/3-4 (n° 45-46), p. 179-192. DOI: 10.3917/rdes.045.0179. URL: https://www.cairn.info/revue-rue-descartes-2004-3-page-179.htm
  4. ^ "La pensée politique anti-essentialiste de Chantal Mouffe, Un espace conceptuel entre postmarxisme et féminisme extensif" in Revue du MAUSS, 2002/1, no 19.
  5. ^ Chantal Mouffe, Dimensions of radical democracy, Verso, 1992, p. 1.
  6. ^ Уладзіслаў Гарбацкі, «Сутыкацца, але не пазабівацца». З нагоды 80-годзьдзя палітычнай філёзафкі і паліталягіні Шанталь Муф, Новы Час, 17-06-2023, https://novychas.online/asoba/sutykacca-ale-ne-pazabivacca-z-nahody-80-hodz
  7. ^ Chantal Mouffe, Le politique et ses enjeux Paris, La découverte/MAUSS, 1994, p. 150.
  8. ^ Chantal Mouffe, «Communisme ou démocratie radicale», Actuel Marx 2/2010, (no 48), https://web.archive.org/web/20200922100934/http://www.ling.uqam.ca/atonet/soc8245/MOUFFE2%20communisme%20ou.pdf
  9. ^ Chantal Mouffe, Pour un populisme de gauche, Paris, Albin Michel, 2018.