Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2024 году

Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2024 году — 88-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які ладзіцца ў Чэхіі з 10 па 26 траўня 2024 году[1]. У спаборніцтве будуць браць удзел 16 зборных. Пастанова аб правядзеньні чэмпіянату ў гэтае краіне была прынятая на паўгадовым кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе[2], але афіцыйна яна была зацьверджаная 12 верасьня 2020 году. Затрымка была зьвязаная з сусьветнай пандэміяй каранавірусу.

Чэмпіянат сьвету па хакеі 2024 году
Чэхія Чэхія
Чэмпіянат сьвету па хакеі 2024 году
2024 IIHF World Championship
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Чэхія Чэхія
Лік удзельнікаў 16
Статыстыка чэмпіянату
2023
2025

Арэны рэдагаваць

Матчы чэмпіянату сьвету было вырашана праводзіць на «О2 Арэне» ў Празе і «Остравар Арэна» ў Остраве. Гэтыя ж арэны ўжываліся дзеля правадзеньня чэмпіянату сьвету 2015 году, які ладзіўся ў Чэхіі. Былі прапановы выкарыстаць Брно, але горад ня здолеў забясьпечыць будаўніцтва новай хакейнай арэны, таму быў выключаны зь ліку гарадоў-арганізатараў.

О2 Арэна
Умяшчальнасьць: 17 383
Остравар Арэна
Умяшчальнасьць: 10 004
   

Удзельнікі рэдагаваць

У чэмпіянаце будуць браць удзел 16 нацыянальных камандаў — трынадцаць з Эўропы, дзьве з Паўночнай Амэрыкі і адна з Азіі. Дзякуючы прасоўваньню зь Першага дывізіёну атрымалі правы на выступ у турніры зборныя Вялікабрытаніі і Польшчы. Польская дружына вярнулася да элітнага дывізіёну ажна праз крыху больш за 20 гадоў адсутнасьці. Зборная Чэхіі будзе браць удзел у турніры як арганізатар. І на гэтым турніры трывае адхіленьне зборных Беларусі і Расеі праз удзел у вайне супраць Украіны.

Група А:

Група Б:

Склады рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2024 году (склады)

Склад кожнай каманды мусіў мець мінімум 15 палявых гульцоў і 2 брамнікаў. Максымум склад павінен быў складацца з 22 палявых гульцоў і 3 брамнікаў. Усе 16 краінаў-удзельніц мусілі надаслаць «пашыраны сьпіс» не пазьней чым за два тыдні да турніру. Канчатковы склад быў зацьверджаны на паседжаньні да пачатку турніру.

Папярэдні этап рэдагаваць

     Зборная выходзіць у плэй-оф
     Зборная не выходзіць у плэй-оф, але возьме ўдзел у ЧС-2025
     Зборная не выходзіць у плэй-оф і не трапляе на ЧС-2025

Група A рэдагаваць

Месца Каманда Г В ВА ПА П Ш РШ Пк
1.   Канада 6 5 1 0 0 28—15 +13 17
2.   Чэхія 6 4 1 1 0 23—10 +13 15
3.   Швайцарыя 6 4 1 0 1 26—11 +15 14
4.   Фінляндыя 6 3 0 1 2 20—11 +9 10
5.   Аўстрыя 6 2 0 1 3 19—25 -6 7
6.   Нарвэгія 7 2 0 0 5 15—25 -10 6
7.   Данія 7 2 0 0 5 15—29 -14 6
8.   Вялікабрытанія 6 0 0 0 6 8—28 -20 0

Матчы рэдагаваць

Дата Матч Пляцоўка
10 траўня  Швайцарыя   5:2   Нарвэгія О2 Арэна
10 траўня  Чэхія   1:0 (Б)   Фінляндыя О2 Арэна
11 траўня  Вялікабрытанія   2:4   Канада О2 Арэна
11 траўня  Аўстрыя   1:5   Данія О2 Арэна
11 траўня  Нарвэгія   3:6   Чэхія О2 Арэна
12 траўня  Фінляндыя   8:0   Вялікабрытанія О2 Арэна
12 траўня  Данія   1:5   Канада О2 Арэна
12 траўня  Аўстрыя   5:6   Швайцарыя О2 Арэна
13 траўня  Нарвэгія   1:4   Фінляндыя О2 Арэна
13 траўня  Швайцарыя   2:1 (Б)   Чэхія О2 Арэна
14 траўня  Данія   0:2   Нарвэгія О2 Арэна
14 траўня  Канада   7:6 (ОТ)   Аўстрыя О2 Арэна
15 траўня  Чэхія   7:4   Данія О2 Арэна
15 траўня  Швайцарыя   3:0   Вялікабрытанія О2 Арэна
16 траўня  Фінляндыя   2:3   Аўстрыя О2 Арэна
16 траўня  Канада   4:1   Нарвэгія О2 Арэна
17 траўня  Вялікабрытанія   3:4   Данія О2 Арэна
17 траўня  Чэхія   4:0   Аўстрыя О2 Арэна
18 траўня  Данія   0:8   Швайцарыя О2 Арэна
18 траўня  Канада   5:3   Фінляндыя О2 Арэна
18 траўня  Чэхія   4:1   Вялікабрытанія О2 Арэна
19 траўня  Нарвэгія   1:4   Аўстрыя О2 Арэна
19 траўня  Швайцарыя   2:3   Канада О2 Арэна
20 траўня  Вялікабрытанія   2:5   Нарвэгія О2 Арэна
20 траўня  Фінляндыя   3:1   Данія О2 Арэна
21 траўня  Аўстрыя   :   Вялікабрытанія О2 Арэна
21 траўня  Канада   :   Чэхія О2 Арэна
21 траўня  Фінляндыя   :   Швайцарыя О2 Арэна

Група Б рэдагаваць

Месца Каманда Г В ВА ПА П Ш РШ Пк
1.   Швэцыя 6 6 0 0 0 29—8 +21 18
2.   ЗША 6 4 0 1 1 31—13 +18 13
3.   Нямеччына 6 4 0 0 2 28—21 +7 12
4.   Славаччына 6 3 1 1 1 25—17 +8 12
5.   Латвія 6 1 3 0 2 16—23 -7 9
6.   Казахстан 7 2 0 0 5 12—31 -19 6
7.   Францыя 6 1 0 1 4 10—20 -10 4
8.   Польшча 7 0 0 1 6 11—29 -18 1

Матчы рэдагаваць

Дата Матч Пляцоўка
10 траўня  Славаччына   4:6   Нямеччына Остравар Арэна
10 траўня  Швэцыя   5:2   ЗША Остравар Арэна
11 траўня  Францыя   1:3   Казахстан Остравар Арэна
11 траўня  Польшча   4:5 (ОТ)   Латвія Остравар Арэна
11 траўня  ЗША   6:1   Нямеччына Остравар Арэна
12 траўня  Славаччына   6:2   Казахстан Остравар Арэна
12 траўня  Латвія   3:2 (ОТ)   Францыя Остравар Арэна
12 траўня  Швэцыя   5:1   Польшча Остравар Арэна
13 траўня  ЗША   4:5 (ОТ)   Славаччына Остравар Арэна
13 траўня  Нямеччына   1:6   Швэцыя Остравар Арэна
14 траўня  Казахстан   0:2   Латвія Остравар Арэна
14 траўня  Польшча   2:4   Францыя Остравар Арэна
15 траўня  Нямеччына   8:1   Латвія Остравар Арэна
15 траўня  Славаччына   4:0   Польшча Остравар Арэна
16 траўня  Казахстан   1:3   Швэцыя Остравар Арэна
16 траўня  ЗША   5:0   Францыя Остравар Арэна
17 траўня  Нямеччына   8:2   Казахстан Остравар Арэна
17 траўня  Польшча   1:4   ЗША Остравар Арэна
18 траўня  Латвія   2:7   Швэцыя Остравар Арэна
18 траўня  Нямеччына   4:2   Польшча Остравар Арэна
18 траўня  Францыя   2:4   Славаччына Остравар Арэна
19 траўня  ЗША   10:1   Казахстан Остравар Арэна
19 траўня  Славаччына   2:3 (Б)   Латвія Остравар Арэна
20 траўня  Швэцыя   3:1   Францыя Остравар Арэна
20 траўня  Казахстан   3:1   Польшча Остравар Арэна
21 траўня  Францыя   :   Нямеччына Остравар Арэна
21 траўня  Латвія   :   ЗША Остравар Арэна
21 траўня  Швэцыя   :   Славаччына Остравар Арэна

Статыстыка рэдагаваць

Найлепшыя бамбардзіры рэдагаваць

У гэты сьпіс уключаны толькі дзесяць найлепшых гульцоў. Калі іх больш за 10, з гэтага вынікае, што шэраг хакеістаў мае аднолькавую колькасьць пунктаў.

Гулец М Г А Пункты +/−
  Мэт’ю Болдзі 6 5 7 12 +8
  Брэйдзі Ткачак 6 6 5 11 +5
  Джоні Гудра 6 3 8 11 +8
  Роман Ёсі 6 3 8 11 +5
  Ніка Гішыр 6 5 5 10 +3
  Лібар Гудачак 6 5 4 9 +9
  Маркус Югансан 5 4 5 9 +10
  Андрэ Буракоўскі 6 3 6 9 +9
  Дылан Казэнз 6 6 2 8 +2
  Джон-Джэйсан Пэтэрка 6 5 3 8 +1

М = Матчы; Г = Галы; A = Асыстэнцкія перадачы; П = Пункты; +/− = Плюс/мінус
Крыніца: IIHF.com

Найлепшыя брамнікі рэдагаваць

У гэты сьпіс уключаны толькі пяць найлепшых брамнікаў, паводле іхняга адсотку надзейнасьці, якія згулялі ня меней за 40% ад усіх праведзеных хвілінаў сваёй каманды.

Гулец М ЧнЛ ПШ АК Н%
  Самуэл Главай 4 248:56 8 124 93,94
  Філіп Густаўстан 3 180:00 5 63 92,65
  Самуэль Эрсан 3 180:00 3 37 92,50
  Лукаш Достал 4 250:00 6 74 92,50
  Леанарда Джэноні 4 243:05 6 73 92,41

М = Матчы; ЧнЛ = Час на лёдзе (хвіліны:сэкунды); ПШ = Прапушчаныя шайбы; АК = Адбітыя кідкі; Н% = Адсотак надзейнасьці
Крыніца: IIHF.com

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць