Чарлз Робэрт Кокерэл

брытанскі архітэктар і археоляг

Чарлз Робэрт Кокерэл (па-ангельску: Charles Robert Cockerell) — ангельскі архітэктар і археоляг.

Чарлз Робэрт Кокерэл
Дата нараджэньня 27 красавіка 1788(1788-04-27)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 верасьня 1863(1863-09-17)[1][2][3][…] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак антраполяг, архітэктар, мастацтвазнавец, археоляг
Бацька Сэм’юэл Піпс Кокерэл[d][5]
Маці Эн Ўітэм[d][5]
Дзеці Фрэдэрык Піпс Кокерэл[d][5] і Сэм’юэл Піпс Кокерэл II[d]
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Кокерэл у 1809 годзе быў асыстэнтам архітэктара Робэрта Сьміркса пры аднаўленьні тэатра Ковэнт-Гардэн. З 1810 па 1817 гады вывучаў антычную архітэктуру ў Італіі, Грэцыі і Малой Азіі. Працаваў на раскопках храма Афаі на Эгіне, а таксама храма Апалёна ў Басах. Фрыз з гэтага храма, які захоўваецца цяпер у Брытанскім музэі, быў перапраўлены ў Ангельшчыну Кокерэлам.

Вярнуўшыся на радзіму, Кокерэл адкрываў у 1817 годзе ў Лёндане сваё архітэктурнае атэлье. У 1848 годзе майстар быў узнагароджаны Каралеўскім залатым мэдалём у галіне архітэктуры. З 1860 году Кокерэл быў прэзыдэнтам Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў. Яму належаць праекты, акрамя іншых, будынкаў Банка Ангельшчыны ў Плімуце (1835), Брысталі (1844—1847), Манчэстэры (1845) і ў Лівэрпуле (1845—1848), музэя Эшмала ў Оксфардзе (1839—1845) і музэя Фіцўільяма ў Кембрыджы (1848).

Працы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Charles Robert Cockerell // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. ^ а б Charles Robert Cockerell // Dictionary of Scottish Architects (анг.)
  3. ^ а б Charles Robert Cockerell // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2009.
  5. ^ а б в Kindred Britain

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць