Цэп — найпрасьцейшая драўляная прылада для малацьбы збожжа.[1]

Цэп

Склад рэдагаваць

  • гладка выструганая палка — цапільна
(даўжыня — 1,25-2 мэтры, дыямэтар — 2,5-4 сантымэтры)
  • біч
(даўжыня — 45-95 сантымэтраў, дыямэтар — 3,5-5 сантымэтраў)

Гэтыя часткі рухома злучаных паміж сабой.

Цапільна рэдагаваць

Цапільна рабілі зь лёкькіх пародаў дрэва (хвоя, ляшчына).

Біч рэдагаваць

Звычайна біч быў круглы (на Поўдні сустракаўся чатырохсьценны) з патаўшчэньнем на канцы.

Біч рабілі з цьвёрдых пародаў дрэў (дуб, граб і йнш.)

Спосабы мацаваньня рэдагаваць

  • гужавы, альбо гужыкам — паўночныя, паўднёва-ўсходнія, усходнія, цэнтральныя, радзей заходнія раёны
  • з дапамогай адной ці дзьвюма капіцамі — паўднёва-ўсходнія, паўднёва-заходнія й цэнтральныя раёны
  • пятліцавы — сустракаўся ў Паўднёва-Заходнім Палесьсі
  • хамуцікам — паўднёва-ўсходнія, цэнтральныя, радзей усходнія раёны

Прыказкі й прымаўкі рэдагаваць

Брахаць - ня цэпам махаць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Рэдкал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 526 с (Артыкул А. Ф. Літвіновіч)