Церуха

вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Церуха́[2]вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Цярусе (прыток Сажу). Адміністрацыйны цэнтар Цярускага сельсавету. Насельніцтва на 2009 год — 762 чал.

Церуха
трансьліт. Cierucha
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Цярускі
Насельніцтва: 762 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 232
Паштовы індэкс: 247003
СААТА: 3210876066
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′6″ пн. ш. 30°59′33″ у. д. / 52.20167° пн. ш. 30.9925° у. д. / 52.20167; 30.9925Каардынаты: 52°12′6″ пн. ш. 30°59′33″ у. д. / 52.20167° пн. ш. 30.9925° у. д. / 52.20167; 30.9925
Церуха на мапе Беларусі ±
Церуха
Церуха
Церуха
Церуха
Церуха
Церуха

Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Гомелю і за 7 км ад чыгуначнай станцыі Церуха на лініі ГомельЧарнігаў, на аўтадарозе Старыя ЯрылавічыГомель.

Гісторыя рэдагаваць

Археолягамі выяўленыя курганы (30 насыпаў) жалезнага веку. Гэтая знаходка сьведчыць пра засяленьне дадзенага месца са старажытных часоў.

Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя, уваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. У 1816 року ў Клімаўскай эканоміі Гомельскага маёнтку. З 1830 року ў вёсцы працавалі млын і сукнаваляльня, з 1833 року — піларама. З 1834 року валоданьне фэльдмаршала графа І. Паскевіча. У 1850 року непадалёк прайшла дарога Санкт-Пецярбург — Кіеў. У 1867 року збудаваная драўляная Георгіеўская царква. У 1885 року ў вёсцы працавалі вадзяны млын, вятрак, заезны двор. У 1897 року ў Цярусе былі хлебазапасная крама, школа граматы, 4 вятракі, 3 крупадрабілкі, 2 алейні, гамарня. У 1909 року ў Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1926 року дзейнічалі мэдычны і вэтэрынарны пункты, паштовы пункт, пачатковая школа, крама. З 8 сьнежня 1926 року па 16 ліпеня 1954 року і з 11 студзеня 1973 року цэнтар Цярускага сельсавету Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 року Гомельскага, з 10 лютага 1931 року па 16 ліпеня 1954 року Церахоўскага, і з 11 ліпеня 1973 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 року), з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року працавалі паравы млын, пільня, крупадрабілка, бандарная талака, цыркулярная піла, гамарня.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1773 год — 20 двароў; 1798 год — 178 жыхароў
  • XIX стагодзьдзе: 1816 год — 47 двароў, 217 жыхароў; 1834 год — 54 двары, 460 жыхароў; 1885 год — 112 двароў, 669 жыхароў; 1897 год — 147 двароў, 894 жыхары (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 182 двары, 1174 жыхары; 1926 год — 239 двароў; 1959 год — 834 жыхары (паводле перапісу); 1999 год — 897 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 270 двароў, 783 жыхары; 2009 год — 762 жыхары[1]

Інфраструктура рэдагаваць

У Церусе знаходзяцца сярэдняя школа (у 1996 року збудаваны новы цагляны будынак), дзіцячы дпм, бібліятэка, клюб, амбуляторыя, дзіцячы сад-ясьлі, аддзяленьне сувязі, кравецкая майстэрня, кавярня, 2 крамы.

У школе з 1963 року дзейнічае музэй.

Забудова рэдагаваць

У вёсцы 270 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з кароткіх вуліцаў і завулкаў, якія ствараюць 2 кварталы. Да іх прылягаюць 2 вуліцы. Забудова двухбаковая, дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. У 1987 року збудаваныя 50 цагляных дамоў катэджнага тыпу, у якія былі пераселеныя жыхары з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.

Вуліцы рэдагаваць

Вулицы: Валогіна, Каапэратыўная, Новая, Перамогі, Пушкіна, Савецкая, Стаханаўская, Чырвонаармейская.

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Перапіс 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 130

Літаратура рэдагаваць