Царква Сьвятой Тройцы (Амсьціслаў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы, аўтэнтычны выгляд
Царква Сьвятой Тройцы, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′19.27″ пн. ш. 31°43′27.05″ у. д. / 54.0220194° пн. ш. 31.7241806° у. д. / 54.0220194; 31.7241806Каардынаты: 54°01′19.27″ пн. ш. 31°43′27.05″ у. д. / 54.0220194° пн. ш. 31.7241806° у. д. / 54.0220194; 31.7241806
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня XIX ст.
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XIX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Параднай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Амсьціславе пачалі будаваць у першай траціне XIX ст., а асьвяцілі ў 1834 годзе[1]. У 1858 годзе яна пацярпела ад пажару, у 1865 годзе будынак аднавілі.

За савецкім часам царкву зачынілі, а ў 1958 годзе капітальна перабудавалі. У 2016 годзе замест навукова абгрунтаванай рэстаўрацыі помніка правялі яго рэканструкцыю, у выніку якой той набыў адрознае ад аўтэнтычнага аблічча.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Складалася з асноўнага аб’ёма, трансэпта і вежы-званіцы. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца паўсфэрычны купал, над вежай-званіцай — з доўгім шпілем.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 10А

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць