Хэльсынскі ўнівэрсытэт

Хэльсынскі ўнівэрсытэт (па-фінску: Helsingin yliopisto, па-швэдзку: Helsingfors universitet, па-лацінску: Universitas Helsingiensis) — самы стары і буйны ўнівэрсытэт Фінляндыі. Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку. Ва ўнівэрсытэце навучаецца каля 38 000 студэнтаў (у тым ліку 5500 асьпірантаў).

Хэльсынскі ўнівэрсытэт. Галоўны будынак

З 1 жніўня 2005 году ўнівэрсытэт у адпаведнасьці з эўрапейскім стандартам Балёнскага працэсу прапануе навучаньне на бакаляўраў, магістраў і доктарскіх ступеняў. Унівэрсытэт зьяўляецца членам LERU, Unica (унівэрсытэты ў сталіцах Эўропы).

Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Утрэхцкую сетку.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Хэльсынскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў