Хасан Фэрыдан Рухані (па-пэрсыдзку: ‌حسن روحانی‎, вымаўляецца: хэсэн’е фэрэдэн рухані; нарадзіўся 12 лістапада 1948 году, Саркэх, Іран) — прэзыдэнт Ірану з 3 жніўня 2013 году. Адзін з найстарэйшых палітыкаў Ірану, удзельнік ісламскага перавароту ў Іране 1979 году. Мучтахід. Акадэмік і дыплямат. З 1999 году зьяўляецца радцам Рады старцаў. З 1989 году зьяўляецца радцам Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі. З 1991 году зьяўляецца радцам Рады ўгоды. З 1992 году ўзначальвае ўстанову важных дасьледаваньняў. Рухані займаў пасады старшыні Сходу ісламскай рады чацьвертага й пятага скліканьня й сакратара Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі з 1989 па 2005 гады. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаньнях ядзернай зброі й ядзернай энэргетыкі.

Хасан Рухані
Прэзыдэнт Ірану
3 жніўня 2013 — цяперашні час
Папярэднік: Махмуд Ахмадзінэжад
Сакратар найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану
14 кастрычніка 1989 — 15 жніўня 2005
Прэзыдэнт: Алі Рафсанджані, Махамат Хатамі
Наступнік: Алі Ларыджані
Пасол Сходу ісламскай рады Ірану
28 траўня 1980 — 26 траўня 2000
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 лістапада 1948 (75 гадоў)
Саркэх, астан Сэмнан, Іран
Партыя: Сувязь сьвятароў-змагароў (1988—2009), Ісламская рэспубліканская партыя (1979—1987)
Сужэнец: Саэбэ Рухані[d]
Дзеці: 5
Бацька: Haj Asdollah Fereydoon Rohani[d][1]
Адукацыя: Кумская хаўза, Тэгеранскі ўнівэрсытэт (1972), Калядонскі ўнівэрсытэт (1999)

7 траўня 2013 году Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду прэзыдэнта Ірану. Ён сказаў, што калі будзе выбраны на пасаду, то палепшыць адносіны з захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 году Рухані выйграў у начальніка места Тэгеран Махамата Багэра Галібафа. Было яшчэ чатыры кандыдаты, але яны не стварылі вялікай пагрозы для Рухані. З 3 жніўня 2013 году Рухані выконвае абавязкі прэзыдэнта. Рухані ведае (акрамя, для яго роднай пэрсыдзкай мовы) ангельскую, нямецкую, францускую, расейскую, арабскую мовы.

Біяграфія рэдагаваць

Хасан Фэрыдан Рухані нарадзіўся 12 лістапада 1948 году ў мястэчку Саркэх, што месьціцца каля Сэмнану. У 1960 годзе пачаў навучаньне ў Сэмнанскай духоўнай вучэльні. У 1961 годзе зьехаў у Кум, дзе навучаўся ў вучэльні для сьвятароў. Яго вучылі вядомыя аятолы. З 1969 году пачаў вучобу ў Тэгеранскім унівэрсытэце, дзе вучыў заходняе права. Затым працягнуў сваю вучобу ў Каледонскім ВНУ ў Брытаніі, дзе атрымаў навуковыя ўзнагароды.

Сьвятарства рэдагаваць

Стаўшы сьвятаром, Рухані пачаў чытаць казаньні, якія былі накіраваны супраць тагачаснай улады — шага Рэза Пахлаві. У 1965 годзе разьязджаў па Іране са сваімі казаньнямі. Шмат разоў арыштоўваўся. У лістападзе 1977 году выступіў на вечы ў Тэгеране, прысьвечаным сьмерці Мастафы Хамэйні сына Хамэйні.

З гэтага часу Рухані перасьледваўся спэцслужбамі шага. Махамат Бэхэшты й аятала Матахары параілі Рухані зьехаць зь Ірану. У Парыжы, куды ён накіраваўся, выступаў перад вучнямі ВНУ, дзе навучаліся іранцы.

Жыцьцё пасьля 1979 году рэдагаваць

Удзельнічаў у перавароце 1979 году. Займаў шмат пасадаў у гэтым годзе. З 1980 году зьяўляўся паслом у мачлісе. За 20 гадоў пасольства быў старшынём мачлісу (4 і 5 скліканьня). З 1980 па 1983 гады быў старшынём Назіральнай рады Краёвага ісламскага радыё.

Ірана-ірацкая вайна рэдагаваць

Падчас Ірана-ірацкай вайны Рухані займаў тылавыя пасады. З 1982 па 1988 гады быў радцам Вышэйшай рады абароны. З 1986 па 1988 годы займаў пасаду радцы Вышэйшай рады падтрымкі вайны. З 1985 па 1988 год узначальваў вайсковую раду Хатаманбія. З 1986 па 1991 год узначальваў іранскае лётнае войска. З 1988 па 1989 гады быў намесьнікам найвышэйшага ваяводы. Быў узнагароджаны мэдалямі Фатх (перамога) і Наср.

Пасьля вайны рэдагаваць

Рухані быў прызначаны на пасаду міністра бясьпекі й выведкі ў 1989 годзе. З 1989 да 2005 год быў пісарам Вышэйшай народнай рады бясьпекі. Быў упаўнаважаным па пытаньнях бясьпекі ў прэзыдэнтаў Алі Хашэмі й Махамата Хатамі з 1989 па 1997 й з 2000 па 2005.

З 1991 году ўваходзіў у склад Рады ўгоды. Гэтую пасаду займаў да таго як стаў прэзыдэнтам. У 1999 годзе асудзіў хваляваньні падчас выбараў прэзыдэнта краіны. Быў абраны 18 лютага 2000 году ў склад Рады старцаў ад астану Сэмнан. З 2006 году быў абраны ў Раду старцаў ад астану Тэгеран.

Рухані займаецца навуковай дзейнасьцю. Удзельнічае ў друку навуковых часопісаў на пэрсыдзкай і ангельскай мовах — Рахборт, Іранскі аглядальнік замежных адносінаў і Замежныя адносіны. У жніўні 2013 году прызначыў падправадыра грамады Ашаха Джагангірага Кушаха

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ geni.com (мн.) — 2006.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць