Харужаўка

рака ў Беларусі

Харужаўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Росі (басэйн Нёману). Цячэ ў Ваўкавыскім і Сьвіслацкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 24 км[1]. Плошча вадазбору 162 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.

Рака
Харужаўка
Агульныя зьвесткі
Выток паміж в. Драгічанамі і Раманаўкай
Вусьце Рось
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Ваўкавыскі раён і Сьвіслацкі раён
Даўжыня 24 км

На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Ізабелін і Малая Лапеніца.

Пачынаецца паміж вёскамі Драгічанамі і Раманаўкай Ваўкавыскага раёну, упадае ў Рось на паўднёвы захад ад вёскі Міхайлаў Сьвіслацкага раёну. Цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша.

Крыніцы рэдагаваць