Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015 году

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2015 году прайшоў у Бэрліне на стадыёне «Алімпійскі», дзе сустракаліся італьянскі «Ювэнтус» і гішпанскі клюб «Барсэлёна». Гэта быў 60-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 23-і фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч прайшоў у суботу 6 чэрвеня 2015 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымаў права згуляць з клюбам «Сэвільля», пераможцам Лігі Эўропы, у гульні за Супэркубак УЭФА ў 2015 годзе, а таксама ў паўфінале клюбнага чэмпіянату сьвету па футболе.

«Алімпіяштадыян» рэдагаваць

 
«Алімпіяштадыян»
Асноўны артыкул: Алімпійскі стадыён (Бэрлін)

«Алімпіяштадыян» быў абраны арэнай правядзеньня фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў выканаўчым камітэтам УЭФА ў Лёндане 23 траўня 2013 году. Матч быў першым фіналам Лігі чэмпіёнаў, які прайшоў у Бэрліне. Не зважаючы на гэта, стадыён мае на сваім рахунку правядзеньне іншых элітных матчаў. У 2006 годзе бэрлінская арэна прыняла 6 матчаў сусьветнага першынства, у тым ліку фінал.

Перад гульнёй рэдагаваць

Былы гулец зборнай Нямеччыны Карл-Гайнц Рыдле, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе дортмундзкай «Барусіі» ў 1997 годзе, быў названы ў якасьці пасла фінальнага матчу[1]. У фінальным матчы 1997 году менавіта Рыдле двойчы забіў у браму турынскага «Ювэнтусу», такім чынам, пакінуўшы італьянцаў без трафэю.

Квіткі рэдагаваць

Агульная ўмяшчальнасьць бэрлінскага стадыёну складае 70 500 чалавек, зь іх толькі 46 000 квіткоў былі даступныя для заўзятараў і шырокай грамадзкасьці, пры гэтым дзьве каманды фіналісты атрымалі 20 000 квіткоў кожны і 6000 квіткоў былі даступныя для продажу прыхільнікам па ўсім сьвеце праз сайт УЭФА ад 5 да 23 сакавіка 2015 году ў чатырох цэнавых катэгорыях: 390, 280, 160 і 70 эўра[2]. Астатнія 24 500 квіткоў былі выдзеленыя спонсарам і службовымі асобам[3].

Матч рэдагаваць

6 чэрвеня 2015
21:45
Ювэнтус   1:3   Барсэлёна Алімпійскі, Бэрлін
Судзьдзя: Джунэйт Чакыр (Турэччына)
Марата   55' Пратакол Ракіціч   4'
Суарэс   68'
Нэймар   90+7'
Бр 1 Джанлюіджы Буфон (к)
Аб 26 Штэфан Ліхтштайнэр
Аб 15 Андрэа Барцальі
Аб 19 Леанарда Бануччы
Аб 33 Патрыс Эўра   89'
ПА 21 Андрэа Пірлё
ПА 8 Кляўдыё Маркізіё
ПА 6 Поль Пагба   41'
ПА 23 Артура Відаль   11'   79'
Нап 10 Карляс Тэвэс
Нап 9 Альвара Марата   85'
Запасныя:
Бр 30 Марка Старары
Аб 5 Анджэлё Агбона
ПА 11 Кінгсьлі Каман   89'
ПА 20 Сымонэ Падаін
ПА 37 Рабэрта Пэрэйра   79'
ПА 27 Стэфана Стурара
Нап 14 Фэрнанда Льярэнтэ   85'
Трэнэр:
Масыміліяна Алегры
Бр 1 Марк-Андрэ тэр Штэген
Аб 22 Даніел Алвэс
Аб 3 Жэрар Піке
Аб 14 Хавіер Маскерана
Аб 18 Жордзі Альба
ПА 4 Іван Ракіціч   90+1'
ПА 5 Сэрхіё Бускетс
ПА 8 Андрэс Іньеста (к)   78'
Нап 10 Ліянэль Мэсі
Нап 9 Люіс Суарэс   70'   90+6'
Нап 11 Нэймар
Запасныя:
Бр 13 Кляўдыё Брава
Аб 24 Жэрэмі Мат’ё   90+1'
Аб 15 Марк Бартра
Аб 21 Адрыяну
ПА 6 Чаві   78'
ПА 12 Рафіньня
Нап 7 Пэдра   90+6'
Трэнэр:
Люіс Энрыке

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць