Фрайбург (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«Фрайбург» (па-нямецку: SC Freiburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Фрайбургу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэргу. «Фрайбург» традыцыйна хістаецца паміж першым і другім дывізіёнамі нямецкага футболу, што дало падставу на стварэньне заўзятарамі клюбу крычалкі: «Мы ідзем ўніз, мы ідзем наверх, мы ідзем у Кубак УЭФА!», якая была створана ў 1990-я гады[1]. Фолькер Фінке, які быў мэнэджарам клюбу ў пэрыяд паміж 1991 і 2007 гадамі, быў найдаўжэйшым паводле тэрміну працы ў адным клюбе з усіх мэнэджараў у гісторыі прафэсійнага футболу ў Нямеччыне. Ёахім Лёў, колішні мэнэджар нямецкай зборнай, ёсьць найлепшым бамбардзірам клюбу за ўсю ягоную гісторыю, забіўшы 81 гол у 252 гульнях за клюб[2]. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе.

Фрайбург
Поўная назва Sport-Club Freiburg
Заснаваны 30 траўня 1904
Горад Фрайбург-ім-Брайсгаў, Нямеччына
Стадыён Бадэнава-Арэна
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
scfreiburg.com (ням.)

Гісторыя рэдагаваць

Раньнія гады рэдагаваць

Клюб вядзе сваю гісторыю ад двух клюбаў, якія абодва былі заснаваны ў 1904 годзе, то бок гэта «Freiburger Fußballverein 04», які быў створаны ў сакавіку, і «Schwalbe Freiburg», які зьявіўся толькі праз два месяцы. Абодва клюбы зьведалі некалькі зьменаў назова. Так «Schwalbe Freiburg» стаўся футбольным клюбам «Марс» (ням. Mars) у 1905 годзе, а праз год быў перайменаваны ў «Union Freiburg», у той жа час «Freiburger Fußballverein 04» стаўся «Sportverein Freiburg 04» у 1909 годзе. Праз тры гады абодва клюбы аб’ядналіся ў адзіны клюб «Фрайбург», і менавіта тады была створана эмблема клюбу з выявай галавы грыфону.

У 1918 годзе пасьля спусташэньня Першай сусьветнай вайны «Фрайбург» увайшоў у часовую дамоўленасьць з клюбам «Фрайбургер», каб мець магчымасьць выставіць поўны склад гульцоў, і гэтае часовае аб’яднаньне атрымала назоў «KSG Freiburg». На наступны год «Фрайбург» далучыліся да «FT 1844 Freiburg» на некаторы час як футбольны аддзел гэтага клюбу. Гэтае супрацоўніцтва было адноўлена ў 1938 годзе. Клюб пасьпеў пагуляць на самым высокім узроўні з 1928 году, спачатку ў Бэцырксьлізе Бадэну, а потым і ў Гаўлізе Бадэну, зь якой яны вылецелі ў 1934 годзе.

У канцы Другой сусьветнай вайны, акупацыйныя ўлады хаўрусьнікаў расфармавалі большасьць існуючых арганізацыяў у Нямеччыне, у тым ліку футбольныя й спартовыя клюбы. Клюбам было дазволена аднавіць сваю дзейнасьць праз год, але яны павінны былі браць на сябе новыя імёны ў спробе дыстанцыявацца ад іхняга нядаўняга нацысцкага мінулага. Таму да 1950 году клюб быў вядомы пад новым назовам «VfL Freiburg», але пасьля франка-акупацыйныя ўлады дазволілі клюбам вярнуць сваю старую ідэнтычнасьць. Нарэшце, у 1952 годзе, «Фрайбург» зноўку пакінуў таварыства «FT Freiburg».

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ноа Атубалю 2002
3   Аб Філіп Лінгарт 1996
4   Аб Кенэт Шміт 2002
5   Аб Мануэль Гульдэ 1991
6   Аб Атыла Салаі (ар. Гофэнгайм) 1998
7   Нап Ноа Вайсгаўпт 2001
8   ПА Максімілян Эгештайн 1996
9   Нап Люкас Гёлер 1994
11   ПА Дэніел-Кофі К’ерэ 1996
14   ПА Янік Кайтэль 2000
17   Аб Люкас Кюблер 1992
20   Нап Чуквубуіке Адаму 2001
21   Бр Флёрыян Мюлер 1997
22   Нап Роланд Шалаі 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Нап Фларэнт Мусьлія 1998
25   Аб Кіліян Сыльдылія 2002
26   Нап Максімілян Філіп (ар. Вольфсбург) 1994
27   ПА Нікаляс Гёфлер 1990
28   Аб Матыяс Гінтэр 1994
30   Аб Крыстыян Гюнтэр (капітан) 1993
31   Бр Бэньямін Упгоф 1993
32   Нап Вінчэнца Грыфа 1993
33   Аб Жардзі Макенго 2001
34   ПА Мэрлін Рэль 2002
37   Аб Макс Разэнфэльдэр 2003
38   Нап Міхаэль Грэгарыч 1994
42   Нап Рыцу Доан 1998

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Reason trumps rashness at Freiburg»(недаступная спасылка). Bundesliga website.
  2. ^ Peter Martin (2004). Sport-Club Freiburg. ed. «Hundert Jahre 90 Minuten: Die Geschichte des SC Freiburg von 1904-2004». Freiburg.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць