Фаворкі

польская салодкая страва

Фаво́ркі (па-польску: Faworki) – традыцыйны літоўскі, польскі і нямецкі (па-нямецку: Raderkuchen, Liebesschleifen) кандытарскі выраб зь бездражджавога цеста.

Фаворкі
Нацыянальная стравапольская кухня[d]
Паходжаньне
Распаўсюджаныя складнікімука, яйкі, цукар, шмалец

Апісаньне рэдагаваць

Гатуюць фаворкі на вялікія сьвяты, найчасьцей у карнавал, тлусты чацьвер, запусты ці на аўторак перад Папяльцовай серадой. Маюць выгляд складзенай кукарды, салодкі смак.

Прыгатаваньне рэдагаваць

Цеста на фаворкі павінна зьмяшчаць пшанічную муку, багата жаўткоў ці яек, крыху масла ці маргарыну, цукар, сьпірт ці воцат для разрыхленьня.

Цеста раскатваюць, складаюць і зноў раскатваюць некалькі разоў, пакуль ня выйдуць паветраныя бурбалкі. Пазьней ахалоджанае цеста наразаюць на прастакутнікі з надрэзамі пасярэдзіне. Празь іх складзеныя напалам палоскі скручваюць у падабенства „кукарды“ і смажаць у кіпячым шмальцы альбо алеі. Выніковае печыва павінна атрымацца далікатным і крохкім.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць