Усяслаў Полацкі (манэта)
беларускія юбілейныя манэты
Памятная манэта «Усяслаў Полацкі» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 28 сьнежня 2005 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.
Манэтаю распачата сэрыя Ўмацаваньне і абарона дзяржавы.
Наміналы рэдагаваць
Срэбраная рэдагаваць
- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33.62 г
- вага чыстага срэбра: 31.1 г
- дыямэтар: 38.61 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 5000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 63 500 руб. бяз футляру
Медна-нікелевая рэдагаваць
Апісаньне рэдагаваць
Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: пасярэдзіне: рэканструкцыя Сафійскага Сабору, за часамі Усяслава Полацкага; згары — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба, надпіс па колу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: выява Ўсяслава Полацкага; зьлева стылізаваная выява воўка на тле сонца, як сымбаль ненатуральных магчымасьцяў Усяслава; зьлева па колу надпіс «УСЯСЛАЎ ПОЛАЦКІ» і гады яго кіраваньня «1044—1101».
Дызайн рэдагаваць
Мынца рэдагаваць
- ЗАТ «Летувіская мынца», Вільня.