Урал Екацярынбург

расейскі футбольны клюб

«Урал» (па-расейску: Урал) — расейскі футбольны клюб з гораду Екацярынбург. Заснаваны ў 1930 годзе. Адзін з найстарэйшых футбольных клюбаў Расеі, які мае гісторыю з моманту заснаваньня каманды «Машынабудаўнік» пры Ўральскім заводзе цяжкага машынабудаваньня, затым неаднаразова зьмяняў сваю назву.

Урал
Поўная назва па-беларуску: Урал (Екацярынбург)
па-татарску: Уралмаш
па-татарску: Урал
па-татарску: Машиностроител
Заснаваны 1930
Горад Екацярынбург, Расея
Стадыён Цэнтральны
Умяшчальнасьць: 27 000
Прэзыдэнт Грыгоры Іваноў[d]
Кіраўнік Сьвярдлоўская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-ural.ru (рас.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Датай заснаваньня клюбу лічыцца 1930 год, аднак згодна з публікацыямі «Ўральскага працоўнага» вынікае, што ўралмашбудаўнікі стварылі першую футбольную каманду яшчэ ў 1927 годзе, калі толькі ўзводзіліся корпусы будучага заводу. Тады ж каманда дэбютавала ў восеньскім першынстве Сьвярдлоўску пад назвай «Машынабудаўнік». Дэбют каманды ў турнірах СССР адбыўся на Кубку СССР па футболе 1938 году. Тады клюб вылецеў на стадыі 1/128 фіналу, атрымаўшы паразу паводле сумы двух матчаў краснаўральскай камандзе «Калярмэт». Дэбют у чэмпіянаце СССР датуецца 1947 годам. У гэтым сэзоне сьвярдлоўскі клюб «Авангард» заняў у другой групе 9 месца з 10 магчымых. Каманда працягвала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату СССР, прапусціўшы з прычыны рэзкага скарачэньня колькасьці камандаў у розыгрышы сэзоны 1950, 1951 і 1952 гадоў.

У сэзоне 1953 году адбылося вяртаньне клюбу ў першынство краіны. Пачынаючы з гэтага часу, каманда пачала прагрэсаваць і з кожным сэзонам набліжацца да найвышэйшай прыступкі лігі. У 1959 годзе «Машынабудаўнік» заняў другое месца ў 6 зоне клясы «Б». Праз два гады ён атрымаў канчатковую назву «Ўралмаш» і паўтарыў посьпех, а ў сэзоне 1962 году каманда заняла першае месца ў сваёй зоне. У фінале «Уралмаш» заняў трэцяе месца, што не дазволіла клюбу прайсьці на павышэньне ў клясе. Аднак у 1963 годзе Фэдэрацыя футболу СССР прыняла рашэньне павялічыць лік камандаў клясы «А» да 38, падзяліўшы клясу на дзьве групы. Дадзенае рашэньне спрыяла выхаду клюбу ў другую групу клясы «А». У другой групе клясы «А» каманда правяла шэсьць сэзонаў, завяршыўшы сэзон 1968 году на першым месцы.

Сэзон 1969 году клюб правёў у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР, аднак заняўшы апошні радок, зноўку вярнуўся ў дывізіён ніжэй. Гэта быў першы і апошні ўдзел сьвярдлоўскага клюбу ў элітным савецкім футбольным дывізіёне. У далейшым клюб выступаў у другім і трэцім дывізіёнах савецкага першынства. У 1976 годзе быў зафіксаваны адзін з рэкордаў выніковасьці ў гісторыі «Ўралмашу». У рамках другой лігі СССР чыцінскі «Лякаматыў» прыехаў у Сьвярдлоўск, маючы ў сваім складзе толькі 10 футбалістаў. Матч скончыўся перамогай футбалістаў Сьвярдлоўска зь лікам 9:0.

Пасьля распаду СССР клюбу выдалася магчымасьць выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. У ёй «Уралмаш» правёў пяць сэзонаў з 1992 па 1996 гады, а найлепшым дасягненьнем за гэты час было восьмае месца ў 1993 і 1995 гадох. У 1996 годзе клюб страціў магчымасьць выступаць у эліце і апусьціўся ў першую лігу. На наступны сэзон клюб апусьціўся яшчэ ніжэй — у другую лігу.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ільля Памазун (ар. ЦСКА) 1996
2   Аб Сыльвіе Бэгіч 1993
3   ПА Валеры Бачароў 2000
4   Аб Эмэрсон 1995
5   ПА Андрэй Ягорычаў 1993
8   ПА Даніел Мішкіч 1993
9   Нап Гільермэ Шэтынэ 1995
10   ПА Эрык Бікфалві 1988
11   Нап Аляксей Іёнаў 1989
15   Аб Дзяніс Кулакоў (капітан) 1986
16   Аб Італу (ар. Санта-Клара) 2002
17   Аб Уладзіслаў Малькевіч 1999
18   ПА Юры Газінскі 1989
20   Нап Рай Улют 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Нап Ігар Дзьмітрыеў 2004
22   Аб Мінгіян Бявееў 1995
24   Аб Ягор Філіпенка 1988
25   Аб Кікі Афонсу 1994
44   ПА Ібраіма Сысэ 1994
46   Аб Арцём Мамін 1997
55   ПА Цімур Аюпаў 1993
71   Бр Аляксей Мамін 1999
75   ПА Фаніль Сунгатулін 2001
77   Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996
79   Нап Аляксей Каштанаў 1996
80   Нап Арцём Канцавы 1999
97   ПА Ільля Ішкоў 2005

Галоўныя трэнэры рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць