Унітарная дзяржава

форма дзяржаўнага ладу

Уніта́рная дзяржа́ва (па-лацінску: unitas — адзінства) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой на вышэйшым узроўні існуюць моцная цэнтральная ўлада, адзіныя Канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная зьнешняя палітыка, а на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва[1].

Большасьць дзяржаў сьвету маюць унітарную форму дзяржаўнага ладу. Такая форма асабліва характэрная для невялікіх краін, у якіх няма мноства адрозьніваюцца рэгіёнаў. Зрэшты, існуюць і буйныя ўнітарныя дзяржавы, напрыклад Кітай, Казахстан, Манголія, Альжыр.

Асноўныя прыкметы ўнітарнае дзяржавы рэдагаваць

  1. Адзіны для ўсёй дзяржавы ўстаноўчы нарматыўны прававы акт (ці сукупнасьць такіх актаў), нормы якога маюць вяршэнства на ўсёй тэрыторыі краіны;
  2. Адзіныя для ўсёй краіны вышэйшыя органы ўлады;
  3. Адзіная сыстэма заканадаўства;
  4. Адзінае грамадзянства;
  5. Адзіная грашовая адзінка;
  6. Адзіная дзяржаўная мова;
  7. Састаўныя часткі ўнітарнай дзяржавы ня маюць прыкмет сувэрэнітэту.

Віды ўнітарных дзяржаў рэдагаваць

Унітарныя дзяржавы могуць быць цэнтралізаванымі й дэцэнтралізаванымі ў залежнасьці ад:

  • характару ўзаемаадносін паміж вышэйшымі й мясцовымі органамі ўлады;
  • абʼёму паўнамоцтваў, паданых адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам ці аўтаномным утварэньням у складзе ўнітарнай дзяржавы.

Прынята лічыць дзяржаву цэнтралізаванай, калі на чале мясцовых органаў дзяржаўнай улады стаяць прызначаныя з цэнтра чыноўнікі, якім падпарадкаваны мясцовыя органы самакіраваньня. У дэцэнтралізаваных унітарных дзяржавах мясцовыя органы дзяржаўнай улады абіраюцца насельніцтвам і карыстаюцца значнай самастойнасьцю ў рашэньні пытаньняў мясцовага жыцьця.

Прыкладам цэнтралізаванай унітарнай дзяржавы зьяўляецца Туркмэністан, дэцэнтралізаванай — Каралеўства Гішпанія. Часам вылучаюць:

Беларусь рэдагаваць

Згодна з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава[2]:

Разьдзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу. Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Сучасныя сувэрэнныя ўнітарныя дзяржавы рэдагаваць

 
Сучасныя ўнітарныя дзяржавы на мапе сьвету

Сьпіс сучасных унітарных дзяржаў: рэдагаваць

Эўропа рэдагаваць

  1. Альбанія
  2. Андора
  3. Беларусь
  4. Баўгарыя
  5. Ватыкан
  6. Вялікабрытанія
  7. Вугоршчына
  8. Грэцыя
  9. Данія
  10. Ірляндыя
  11. Ісьляндыя
  12. Гішпанія
  13. Італія
  14. Латвія
  15. Літва
  16. Ліхтэнштайн
  17. Люксэмбург
  18. Мальта
  19. Малдова
  20. Манака
  21. Нідэрлянды
  22. Нарвэгія
  23. Паўночная Македонія
  24. Польшча
  25. Партугалія
  26. Румынія
  27. Сан-Марына
  28. Сэрбія
  29. Славаччына
  30. Славенія
  31. Украіна
  32. Фінляндыя
  33. Францыя
  34. Харватыя
  35. Чарнагорыя
  36. Чэхія
  37. Швэцыя
  38. Эстонія

Азія рэдагаваць

  1. Азэрбайджан
  2. Армэнія
  3. Аўганістан
  4. Банглядэш
  5. Бахрэйн
  6. Брунэй
  7. Бутан
  8. Усходні Тымор
  9. Віетнам
  10. Грузія
  11. Ізраіль
  12. Інданэзія
  13. Ярданія
  14. Іран
  15. Емэн
  16. Казахстан
  17. Камбоджа
  18. Катар
  19. Кіпр
  20. Кыргызстан
  21. Кітай
  22. Кувэйт
  23. Лаос
  24. Лібан
  25. Мальдывы
  26. Манголія
  27. Мʼянма
  28. Аман
  29. Саудаўская Арабія
  30. Паўночная Карэя
  31. Сынгапур
  32. Сырыя
  33. Таджыкістан
  34. Тайлянд
  35. Туркмэністан
  36. Турэччына
  37. Узбэкістан
  38. Філіпіны
  39. Шры-Ланка
  40. Паўднёвая Карэя
  41. Японія

Афрыка рэдагаваць

  1. Альжыр
  2. Ангола
  3. Бэнін
  4. Батсвана
  5. Буркіна-Фасо
  6. Бурундзі
  7. Габон
  8. Гамбія
  9. Гана
  10. Гвінэя
  11. Гвінэя-Бісаў
  12. Джыбуці
  13. Эгіпет
  14. Замбія
  15. Зымбабвэ
  16. Каба-Вэрдэ
  17. Камэрун
  18. Кенія
  19. Конга, Бразавіль
  20. Конга, Кіншаса
  21. Кот дʼІвуар
  22. Лесота
  23. Лібэрыя
  24. Лібія
  25. Маўрыкій
  26. Маўрытанія
  27. Мадагаскар
  28. Малаві
  29. Малі
  30. Марока
  31. Мазамбік
  32. Намібія
  33. Нігер
  34. Руанда
  35. Сан-Тамэ й Прынсыпі
  36. Сўазілэнд
  37. Сэйшэлы
  38. Сэнэгал
  39. Самалі
  40. Сьера-Леонэ
  41. Танзанія
  42. Тога
  43. Туніс
  44. Уганда
  45. Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
  46. Чад
  47. Экватарыяльная Гвінэя
  48. Эрытрэя
  49. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

Лацінская Амэрыка рэдагаваць

  1. Антыгуа й Барбуда
  2. Багамы
  3. Барбадас
  4. Бэліз
  5. Балівія
  6. Гаіці
  7. Гаяна
  8. Гватэмала
  9. Гандурас
  10. Грэнада
  11. Дамініканская Рэспубліка
  12. Калюмбія
  13. Коста-Рыка
  14. Куба
  15. Нікарагуа
  16. Панама
  17. Парагвай
  18. Пэру
  19. Сальвадор
  20. Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
  21. Сьвятая Люсія
  22. Дамініка
  23. Сурынам
  24. Трынідад і Табага
  25. Уругвай
  26. Чылі
  27. Эквадор
  28. Ямайка

Акіянія рэдагаваць

  1. Вануату
  2. Кірыбаці
  3. Маршалавы астравы
  4. Рэспубліка Мекамуі
  5. Науру
  6. Новая Зэляндыя
  7. Палаў
  8. Папуа-Новая Гвінэя
  9. Самоа
  10. Саламонавы астравы
  11. Тонга
  12. Тувалу
  13. Фіджы

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Слоўнік тэрмінаў беларускае гісторыі  (рас.)
  2. ^ КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 15 сакавіка 1994 г. N 2875-XII: першапачатковая рэдакцыя